Такія зьвесткі абнародавала ў панядзелак у Жэнэве Упраўленьне вярхоўнага камісара ААН у справах уцекачоў.
Гэта шмат у чым адбылося праз вайну ва Ўкраіне, адзначаюць экспэрты. Паводле падлікаў ААН, з пачатку расейскага ўварваньня ва Ўкраіну больш за 14 мільёнаў украінцаў сталі ўцекачамі. Шэсьць мільёнаў зь іх пакінулі краіну, а восем мільёнаў вымушаныя былі пакінуць свае дамы і сталі ўнутрана перамешчанымі асобамі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ад эмоцый і гісторый людзей можна было звар’яцець». Беларуска дапамагла дзьвюм тысячам украінскіх уцекачоўУ справаздачы Цэнтру маніторынгу ўнутранага перамяшчэньня (IDMC) гаворыцца, што цяперашняя колькасьць уцекачоў у сьвеце ўжо перавышае адзін адсотак насельніцтва Зямлі. У гэтыя падлікі ўключаныя людзі, якія пакінулі свае краіны, просяць палітычнага прытулку за мяжой, а таксама 53,2 мільёна чалавек, якія сталі ўнутранымі ўцекачамі праз канфлікты ў іх краінах.