Аляксандар Лукашэнка ў лісьце генэральнаму сакратару ААН Антонію Гутэрышу заявіў, што не зьяўляецца ні агрэсарам, ні здраднікам. Ён заклікаў не дапусьціць перарастаньня вайны ва Ўкраіне ў сусьветную, дзеля чаго трэба адмовіцца ад паставак узбраеньняў, піша БелТА.
Лукашэнка хоча, каб урэгуляваньне ішло пры ягоным удзеле і з наданьнем гарантый бясьпекі Беларусі. На мінулым тыдні ліст перадаў пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ААН Валянцін Рыбакоў.
У лісьце Лукашэнка ўспомніў ІІ сусьветную вайну, напісаўшы, што «ў барацьбе з гітлераўскім нацызмам Беларусь страціла кожнага трэцяга жыхара».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дарадца Зяленскага: Кіеў ня пойдзе на замірэньне з Масквой бяз вываду расейскіх войскаў з украінскай тэрыторыіЁн нагадаў аб адмове Беларусі ад ядзернай зброі пасьля распаду СССР, а таксама аб сваёй ініцыятыве аб дыялёгу па ўмацаваньні мер даверу, бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе і «поясе лічбавага дабрасуседзтва».
Лукашэнка чарговы раз абвінаваціў краіны Захаду ў правакацыі вайны ва Ўкраіне. Пры гэтым, паводле яго, Беларусь выступае за найхутчэйшае ўрэгуляваньне «сытуацыі» ва Ўкраіне.
Акрамя таго, ён зазначыў, што вайна, санкцыі Захаду супраць Расеі ўжо нясуць сур’ёзныя пагрозы і разбуральныя наступствы. Ён лічыць, што нельга дапусьціць перарастаньня канфлікту ў сусьветны. Для гэтага нібыта трэба спыніць пастаўкі ўзбраеньняў і адмяніць санкцыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Летась мігранты, сёлета — голад. У Лукашэнкі зьявіцца новая гібрыдная зброя?Лукашэнка выступіў за захаваньне ААН, якая, на яго думку, можа паўтарыць лёс Лігі нацый — арганізацыі, якая існавала ў пэрыяд паміж дзьвюма сусьветнымі войнамі. Між іншым, СССР выключылі зь яе за агрэсію супраць Фінляндыі.
Нядаўна Антонію Гутэрыш дапусьціў паслабленьне санкцый супраць Расеі і Беларусі ў сфэры калійных угнаеньняў, каб не дапусьціць голаду на плянэце.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Генэральны сакратар ААН прапанаваў зьмякчыць санкцыі супраць Беларусі і Расеі адносна калійных угнаеньняўЧаго не згадаў Лукашэнка
- У сваім лісьце Лукашэнка не напісаў, што менавіта Расея напала на Ўкраіну, забівае яе грамадзян, робіць шматлікія разбурэньні і акупуе тэрыторыі.
- У лісьце да Гутэрыша Лукашэнка не згадаў, якую ролю адыграла ў нападзе і абстрэлах украінскіх гарадоў улада Беларусі.
- Лукашэнка раней падтрымаў расейскую агрэсію супраць Украіны і прагназаваў яе падзеньне за 3-4 дні. Пасьля таго, як наступ Расеі захлынуўся і расейскія войскі сталі адступаць з паўночных рэгіёнаў Украіны, Лукашэнка і ягоныя падначаленыя пачалі выступаць пра мірныя перамовы і міралюбны характар палітыкі Рэспублікі Беларусь.
- Прапаганда у дзяржаўных СМІ Беларусі цалкам займае бок Расеі і фактычна паўтарае расейскія наратывы.
- Акрамя таго, па Беларусі пракацілася хваля затрыманьняў за падтрымку Ўкраіны.