Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генэральны сакратар ААН прапанаваў зьмякчыць санкцыі супраць Беларусі і Расеі адносна калійных угнаеньняў


Антоніу Гутэрыш
Антоніу Гутэрыш

Гаворка ідзе аб тым, каб у абмен Расея прапусьціла судны са збожжам з украінскіх партоў.

Генэральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш прапанаваў зьмякчыць абмежаваньні на экспарт калійных угнаеньняў зь Беларусі і Расеі, піша The Wall Street Journal са спасылкай на крыніцы.

Пастаянная прадстаўніца ЗША пры ААН Лінда Томас-Грынфілд пацьвердзіла, што перамовы ўжо ідуць, у тым ліку з Турэччынай, якая магла б узяць удзел у разьмінаваньні партоў і забесьпячэньні марскога трафіку.

У выніку заключэньне такой зьдзелкі магло б зьмякчыць харчовы крызіс, які ўжо насьпявае. У ААН асьцерагаюцца, што рост коштаў на збожжавыя і дэфіцыт харчаваньня могуць дэстабілізаваць абстаноўку ў бедных краінах, якія залежаць ад украінскага збожжа, і прывесьці да канфліктаў.

19 траўня адбудзецца пасяджэньне Рады Бясьпекі ААН пры ўдзеле дзяржсакратара ЗША Энтані Блінкена, дзе будуць абмяркоўвацца пытаньні аб украінскай сельгаспрадукцыі на сусьветным рынку.

Масква — сур’ёзная перашкода для дазволу на экспарт збожжа. Расея рэзка пашырыла сваю марскую прысутнасьць і ўплыў у Чорным моры, выкарыстаўшы базу ў Крыме, каб захапіць увесь паўвостраў ва Ўкраіны ў 2014 годзе, захапіўшы порт Марыюпаль у апошнія тыдні і блякуючы Адэсу, найбуйнейшы порт Украіны.

Масква таксама мае права вэта як пастаянны чалец Рады Бясьпекі ААН, таму наўрад ці Рада прыме рэзалюцыю, якая мае на мэце вызваліць экспарт украінскага збожжа, кажуць цяперашнія і былыя чыноўнікі.

«Я ня думаю, што ў гэты момант разумна адпраўляць караблі пад сьцягам NATO або ЗША для выкананьня абавязкаў суправаджэньня», — сказаў адмірал Джэймс Фога, былы камандуючы шостым флётам ВМС і ў цяперашні час дэкан Цэнтру марскога флёту «Стратэгія» ў лізе вайсковага марскога флёту ЗША.

«Калі расейцы ня хочуць, каб вы гэтага рабілі, і гэта супярэчыць іх інтарэсам, то яны не дазволяць праход суднаў», — падзяліўся Фога думкай у размове з The Wall Street Journal.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG