Адвакат Аляксандар Данілевіч, якога затрымалі ў Менску, знаходзіцца ў СІЗА КДБ, паведаміў у сваім тэлеграм-канале пазбаўлены адвакацкай ліцэнзіі юрыст Дзьмітры Лаеўскі.
Паводле інфармацыі праваабарончага цэнтру «Вясна», Аляксандар Данілевіч перастаў выходзіць на сувязь 20 траўня.
Адвакат спэцыялізуецца на прадстаўленьні інтарэсаў кліентаў у дзяржаўных судах і міжнародных камэрцыйных арбітражах. Данілевіч — кандыдат юрыдычных навук, працуе ў сфэры больш за 20 гадоў. Раней ён падпісаў адкрыты зварот юрыстаў аб спыненьні вайны ва Ўкраіне. Яго звольнілі з БДУ, дзе ён выкладаў на факультэце міжнародных адносінаў.
Два крымінальныя артыкулы супраць студэнта
Таксама праваабаронцы паведамляюць аб затрыманьні ў Менску студэнта БДУ Аляксандра Буйліцкага. Яму інкрымінуюць два артыкулы КК.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 20 траўня: супраць Пуцілы і Рудзіка з Nexta завялі крымінальную справу за кіраваньне тэрарыстычнай арганізацыяй