Пяць гадоў таму памёр першы беларускі міжнародны грасмайстар Віктар Купрэйчык. Ён выступаў больш як у ста краінах, згуляў на спаборніцтвах рознага ўзроўню (ад чэмпіянатаў Беларусі да першынства Эўропы і сьвету сярод сэньёраў) 4000 партыяў. Пра яго шахматную творчасьць надрукаваныя сотні артыкулаў і
рэпартажаў, зьняты фільм. У Канадзе выйшаў зборнік ягоных выбраных партыяў.
Калі ў 1997-м адбываліся выбары прэзыдэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэту Беларусі, грасмайстар Купрэйчык быў адзіны, хто падняўся і цьвёрда сказаў: галасаваць ня будзе. Ня будзе, бо, паводле Алімпійскай хартыі, дзейны прэзыдэнт краіны ня можа быць абраны на гэтую пасаду.
Дзень у гісторыі
1501 – у Вільні асьвяцілі касьцёл Сьвятой Ганны.
1848 – пачаў дзейнічаць Дняпроўска-Бужанскі канал.
1962 – у паселішчы Сосны пад Менскам запусьцілі першы ў Беларусі атамны рэактар.
1972 - адбыўся першы ў гісторыі візыт прэзыдэнта ЗША ў Савецкі Саюз, з тыднёвым візытам СССР наведаў Рычард Ніксан.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 22 траўня 1945 пад Гамбургам арыштаваны ГімлерУ гэты дзень нарадзіліся
1813 – Рыхард Вагнэр, нямецкі кампазытар, дырыжор, драматург, філёзаф.
1859 – Артур Конан Дойл, брытанскі пісьменьнік. Найбольшую вядомасьць здабыў дзякуючы сваім дэтэктыўным гісторыям пра Шэрлака Холмса і доктара Ўотсана.
1899 – Мікола Чарнецкі, беларускі публіцыст, пэдагог, палітычны дзяяч.
1900 – Мікола Касьпяровіч, беларускі этнограф, мовазнаўца і дасьледчык літаратуры.
1924 - Шарль Азнавур, францускі актор і сьпявак армянскага паходжаньня
У памяці
1885 – памёр Віктор Гюго, францускі пісьменьнік, тэарэтык францускага рамантызму.
2017 – памёр Віктар Купрэйчык, беларускі шахматыст.