Украінскі крызіс прыцягнуў на сябе увагу ў Канах у 20 траўня, калі напаўголая дэманстрантка, афарбаваная ў сіне-жоўты колер, была выгнана з чырвонай дарожкі Канскага кінафэстывалю, паведамляе Reuters.
Невядомая жанчына сарвала зь сябе сукенку, агаляючы цела з малюнкам у колерах украінскага сьцягу, з надпісам «Stop raping us» («Перастаньце нас гвалтаваць») на жываце і адбіткамі рук крывава-чырвонага колеру на ягадзіцах. Яна ўпала на калені перад гледачамі і фатографамі, верагодна на знак пратэсту супраць сэксуальнага гвалту з боку расейскіх вайскоўцаў ва Ўкраіне.
Жанчына закрычала, і ахоўнікі хуценька загарнулі яе ў куртку і вывелі з чырвонай дарожкі. Госьці фэстывалю выглядалі зьбянтэжанымі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Экспэрты: Сэксуальны гвалт — самае замоўчванае ваеннае злачынства супраць жанчын ва Ўкраіне ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаму гвалтуюць падчас вайны. Размова зь беларускай, якая дапамагае жанчынам у вайну