Экс-канцлер Нямеччыны пакінуў кіраўнічую пасаду ў расейскай кампаніі «Роснефть»

Гергард Шродэр абдымае прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна, Масква 14 чэрвеня 2018

Старшыня рады дырэктараў расейскай кампаніі «Роснефть», былы канцлер Нямеччыны Гергард Шрэдэр заявіў, што ня можа заставацца на сваёй пасадзе.

Таксама раду дырэктараў пакінуў Матыяс Варніг — кіраўнічы дырэктар кампаніі Nord Stream AG, апэратара газаправоду «Паўночны паток – 2», гаворыцца ў прэс-рэлізе кампаніі.

Шрэдэр кіраваў радай дырэктараў кампаніі «Роснефть» з 2017 году. Пасьля маштабнага расейскага ўварваньня ва Ўкраіну ў лютым 2022 году Шрэдэр застаўся на пасадзе. Ён трапіў пад крытыку ў Нямеччыне, а нямецкі парлямэнт пазбавіў яго некаторых прывілеяў, якімі ён карыстаўся як былы канцлер. У прыватнасьці, яго пакінулі бяз офісу ў парлямэнце і супрацоўнікаў, якія аплочваюцца за кошт бюджэту.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Калі Расея прайграе ў вайне, гэта расхістае ўладу ў Беларусі». Нямецкі экспэрт пра тое, хто найбольш спрыяе Пуціну

Гергард Шрэдэр быў канцлерам Нямеччыны з 1998 да 2005 году. Пасьля сыходу з пасады мноства ягоных бізнэс-інтарэсаў было зьвязана з Расеяй.