Аўтары публікацыі пішуць, што ім удалося даказаць расстрэл сама меней васьмі мужчын, большасьць зь якіх служылі ў мясцовай тэрытарыяльнай абароне, але былі захопленыя войскам РФ бяз зброі і забітыя.
Газэта публікуе кадры з камэры вонкавага назіраньня, на якіх відаць, як расейскія вайскоўцы 4 сакавіка вядуць дзевяць чалавек цугам. Пасьля гэтага відэа абрываецца.
Пра расстрэл мясцовых жыхароў New York Times расказалі восем сьведак, у тым ліку адзін з тых мужчын, якіх павялі і расстралялі расейцы: яму ўдалося выжыць, бо куля не закранула ягоных жыцьцёва важных органаў, ён прыкінуўся мёртвым і ўцёк пасьля таго, як вайскоўцы пайшлі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЗША зоймуцца зборам і аналізам доказаў ваенных злачынстваў Расеі ва Ўкраіне«Расейскія салдаты, якія рабілі ператрусы, знайшлі мужчын і пад рулямі прымусілі ўсіх дзевяцёх, у тым ліку гаспадара, выйсьці з дому», – расказаў Іван Скіба, якому ўдалося выжыць. – Салдаты шукалі на мужчынах татуіроўкі, якія маглі б сьведчыць аб іх прыналежнасьці да арміі, і прымусілі некаторых зьняць зімовыя курткі і абутак. Потым іх даставілі на расейскую базу па вуліцы Яблунскай, 144», — паведамляе выданьне.
Відэа з дрона, зьнятае празь дзень, 5 сакавіка, таксама атрыманае The Times, зьяўляецца доказам, які пацьвярджае сьведчаньні відавочцаў. На ім відаць трупы, якія ляжаць на зямлі каля адміністрацыйнага будынка па вуліцы Яблунскай, 144, а побач стаяць два расейскія салдаты.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Калі Ўкраіна не пераможа, нас чакаюць дзесяцігодзьдзі цемры». Тымаці Снайдэр пра Расею як фашысцкую дзяржавуРасейскія войскі займалі некаторыя раёны Кіеўскай вобласьці на працягу месяца – з канца лютага па канец сакавіка. Паводле дадзеных украінскіх праваахоўных органаў, за гэты час у раёне забілі больш за 1 200 мірных жыхароў.
Раней The Wall Street Journal напісала пра тое, што на дарозе працягласьцю 7 кілямэтраў паміж сёламі Матыжын і Яснагарадка ў Кіеўскай вобласьці былі знойдзеныя целы 37 чалавек. Паводле мясцовай паліцыі, яны загінулі ад абстрэлаў пры спробе эвакуавацца на працягу сакавіка, калі ў рэгіёне прысутнічалі расейскія вайскоўцы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Пекла на Данбасе», захоп расейцамі «Азоўсталі». 86-ы дзень вайны Расеі супраць Украіны