Далёкасьць стральбы сучасных амэрыканскіх сыстэм HIMARS — да 300 кілямэтраў. На думку Кіева, гэтыя сыстэмы дапамогуць Украіне перасягнуць расейскую цяжкую артылерыю па далёкасьці дзеяньня і разбуральнай сіле, што можа шмат у чым прадвызначыць зыход вайны.
«У Рамштайне быў імпульс, але, здаецца, ён астыў», — адзначыў у размове з выданьнем адзін з супрацоўнікаў Кангрэсу ЗША.
Па словах суразмоўцы газэты з Адміністрацыі прэзыдэнта ЗША Джо Байдэна, улады палічылі больш эфэктыўным адпраўляць ва Украіну 155-мілімэтровыя гаўбіцы M777 замест РСЗА. Аднак, як сьцьвярджаюць крыніцы, украінскія ўлады працягваюць прасіць паставак гэтага ўзбраеньня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На расейскага рокера Шаўчука склалі пратакол за ягоныя словы пра радзіму і «ж*пу президента»У прыватнасьці, прэзыдэнт Уладзімір Зяленскі згадаў аб неабходнасьці атрыманьня амэрыканскіх сыстэм залпавага агню M142 HIMARS і М270 MLRS падчас выступу перад лідэрамі «вялікай сямёркі» у пачатку траўня.
Суразмоўца Politico дадаў, што сярод уладаў Украіны «нарастае фрустрацыя» з прычыны боязі Вашынгтона ў пытаньні ваенных паставак.
Украіна і ЗША працягваюць актыўнае абмеркаваньне паставак зброі, паведаміў неназваны супрацоўнік Белага дома. Паводле яго слоў, нават з улікам ужо аказанай з канца лютага ваеннай дапамогі Ўкраіне на суму $ 3, 8 млрд ня ўсе запытаныя Кіевам узбраеньні могуць быць хутка яму перададзены.
У пачатку траўня прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн падпісаў закон аб лэнд-лізе для Ўкраіны, які дазволіць паскорыць пастаўкі ваеннай тэхнікі. Законапраект аб выдзяленьні дадатковай дапамогі Украіне на $ 40 млрд быў заблякаваны ў Сэнаце сэнатарам-рэспубліканцам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ня трэба думаць, што праваслаўныя ярархі сэрцам і душой за Лукашэнку». Чаму прапаганда цкуе сьвятароў