Пра гэта паведамляе інтэрнэт-выданьне reform.by.
Ініцыятарам ідэі віртуальнай экспазыцыі выступіла арт-менэджарка Ксенія Тырсікава, якая была ўзрушаная тым, што дзясяткі мастакоў страчваюць пляцоўку для паказу сваіх працаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Цэнзура закранула адразу дзьве выставы: «Арт-Менск» і «Скульптура» ў ГорадніЯшчэ 15 траўня Ксенія, якая мае досьвед стварэньня выставаў у віртуальнай прасторы, прапанавала аўтарам, чые творы былі зьнятыя з фэстывалю «Арт-Менск», дасылаць ёй на скрыню іх выявы і апісаньні. Праз тры дні віртуальная экспазыцыя «Стоп! Зьнята!» зьявілася на плятформе spatial.io. На выставе можна паглядзець працы Аляксандра Бельскага, Марыны Бацюковай, Вольгі Котавай, Кірыла Хлопава, Настасьсі Ткачовай, Дар’і Лізунковай, Надзеі Букі, Вольгі Пранкевіч ды іншых аўтараў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Альбо вы здымаеце творы асобных аўтараў, альбо выставу закрыем зусім». Як улады перасьледуюць мастацтваТырсікава адзначае, што ў сацсетках ішла гаворка пра значна большую колькасьць імёнаў (ад 30 да 44 мастакоў), чые творы былі забароненыя для дэманстрацыі, і запрашае іншых мастакоў, якім адмовілі ў пляцоўцы, далучацца да яе праекту.
Напярэдадні адкрыцьця Пятага фэстывалю мастацтва «Арт-Менск», якое адбылося 12 траўня, значную колькасьць адабраных мастацкім журы працаў зьнялі з экспазыцыі. Прычына — «чорныя сьпісы» творцаў: творчасьць пэўных «нядобранадзейных» аўтараў не павінна быць прадстаўленая на дзяржаўных пляцоўках.