Палітзьняволеную, хворую на эпілепсію, асудзілі да двух гадоў калёніі за відэа і камэнтары ў Tik-Tok
18 траўня ў Менскім абласным судзе агучылі чарговы прысуд па «справе Зельцэра» — палітзьняволеную Аліну Забаштанскую асудзілі да двух гадоў калёніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Яе абвінавацілі па ч. 1 арт. 130 (распальваньне іншай сацыяльнай варожасьці) і ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэксу, паведамляе «Вясна».
Суд над палітзьняволенай пачаўся 14 красавіка 2022 году ў Менскім абласным судзе. Справу разглядала судзьдзя Вікторыя Паляшчук. Што менавіта інкрымінавалі Аліне — невядома. Па словах сваякоў, судзілі яе за відэа і камэнтары ў Tik-Tok.
Аліна хворая на эпілепсію. Па справе прызначалі псыхіятрычную экспэртызу — перапынак цягнуўся месяц. Дома палітзьняволеную чакае дачка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ва ўдавы Зельцара, падобна, псыхічны разлад — яе будуць судзіць за ўчынак у стане поўнай адсутнасьці памяціАктывістку прафсаюзу РЭП асудзілі проста ў СІЗА
У судзе Ленінскага раёну Берасьця 18 траўня прайшоў разгляд справы палітзьняволенай актывісткі прафсаюзу РЭП Зінаіды Міхнюк. Жанчыну абвінавацілі ў абразе Лукашэнкі, кваліфікаваўшы гэта паводле ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэксу, і асудзілі на 2 гады калёніі, паведамляе прэс-служба Свабоднага прафсаюзу беларускага.
Менавіта такі тэрмін і запрасіў пракурор. Справу разглядаў судзьдзя Андрэй Грушко.
Яе асудзілі за адзін дзень, у будынку берасьцейскага СІЗА-. Пасяджэньне не закрылі, але, каб трапіць на суд, трэба атрымаць дазвол ад начальніка ізалятара.
Зінаіду Міхнюк затрымалі 25 сакавіка, пасьля ператрусаў у яе дома і ў офісе арганізацы, уварваўшыся наўпрост у вакно. Да суда яна знаходзілася ў СІЗА №7 Берасьця.
Паводле інфармацыі, якую даслаў адзін са зьняволеных з-за кратаў, Міхнюк абвінавачваюць на падставе матэрыялаў праслухоўваньня, якое стаяла ў яе як у актывісткі прафсаюзу РЭП, піша «Вясна».
Днямі праваабаронцам стала вядома, што суд над палітзьняволенай адбудзецца непасрэдна ў сьледчым ізалятары, у месцы яе зьняволеньня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вольга Брыцікава расказала пра свае 75 сутак за надпіс «Не — вайне»У Новалукомлі затрымалі мастака-афарміцеля з мясцовай ДРЭС за надпісы ў падтрымку Ўкраіны
23-гадовы хлопец на цеплатрасе напісаў «Слава Ўкраіне» і «Русский военный корабль, иди на х*й». А пад Чашнікамі каля вёскі Старыя Лаўкі на гармаце намаляваў бел-чырвона-белы і ўкраінскі сьцягі, паведамляе «Вясна».
Супрацоўніцу крамы «Кнігаўка» Карнацкую асудзілі на 13 дзён арышту
Андрэя Янушкевіча і Насту Карнацкую затрымалі пасьля ператрусу ў новай кнігарні выдавецтва «Янушкевіч» «Кнігаўка», якая адкрылася 16 траўня.
Паводле інфармацыі «Нашай нівы», Насту Карнацкую пакаралі арыштам на 13 дзён, днём раней Андрэю Янушкевічу прысудзілі 10 дзён адміністрацыйнага арышту.
Прадавачку кнігарні «Кнігаўка» Насту Карнацкую судзілі за «дробнае хуліганства».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Супрацоўніцу крамы «Кнігаўка» Карнацкую асудзілі на 13 дзён арыштуУ Сочы затрымалі былога палітвязьня Касьцюка. У Беларусі ён быў ў вышуку
24-гадовага берасьцейца Юрыя Касцюка затрымалі 15 траўня ў Сочы. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, Юрыя Касьцюка затрымалі ў аэрапорце Сочы, калі ён зьбіраўся вылецець у Азэрбайджан.
Як паведамляе @dissidentBY, у Беларусі яго абвясьцілі ў вышук паводле арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці). Яго зьмясьцілі ў мясцовы ізалятар часовага ўтрыманьня.
Юрыя абвінавачвалі ў зьнявазе дзяржаўных сімвалаў па артыкуле 370 КК. 17 лістапада 2020 года Юрыю прысудзілі 1 год «хіміі». 23 лістапада 2021 года адбыўся суд па замене пакараньня на больш строгае. У выніку Юрыю замянілі «хімію» на 1 месяц і 16 дзён калёніі. 6 студзеня палітвязень выйшаў на волю.
Юры — адзін з «хімікаў», якіх 15 лютага затрымалі супрацоўнікі КДБ з нагоды ўдзелу ў тэлеграм-чаце «Волейбол по выходным», які аб’ядноўваў палітвязьняў, асуджаных на «хімію». У выніку яго асудзілі за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» на 15 сутак арышту.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Затрыманьні за сторыз і жоўта-блакітныя стужкі: Мапа антываеннага супрацівуЗатрыманьні ў Менску
Як паведамляе «Вясна», у сталіцы затрымалі 19-гадовага Андрэя Раптуновіча. Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць, што ён нібыта зьбіраўся паехаць ва Ўкраіну і далучыцца там да батальёна Каліноўскага.
Таксама ў Менску затрымалі Вольгу Кавалёву. 53-гадовую жанчыну ўтрымліваюць у Жодзінскім ІЧУ. За што — інфармацыі пакуль няма.
У Горадні да трох гадоў калёніі асудзілі Андрэя Ражкова
У Горадзенскім абласным судзе 5 траўня да трох гадоў калёніі асудзілі 50-гадовага Андрэя Ражкова. Яго абвінавацілі па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэксу: ч. 1 арт. 130 (распальваньне сацыяльнай варожасьці), арт. 364 (пагроза гвалтам у адносінах да супрацоўніка міліцыі), арт. 391 (абраза судзьдзі), арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады).
У чым канкрэтна абвінавацілі мужчыну, пакуль невядома, піша«Вясна». Вядома, што пад вартай яго ўтрымліваюць з 17 лістапада 2021 году.
Справу разглядаў судзьдзя Дзьмітры Бубенчык.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 17 траўня: у Наваполацку затрымалі старшыню Беларускага незалежнага прафсаюзу