Ва ўкраінскім Мікалаеве скончылася пітная вада

Пацыентку пятай гарадзкой бальніцы пасьля абстрэлу часова разьмясьцілі ў сутарэньні будынка. Мікалаеў, 5 красавіка 2022 г.

У горадзе Мікалаеў на поўдні Ўкраіны яшчэ як мінімум два месяцы ня будзе пітной вады, — пра гэта паведаміў мэр гораду Аляксандар Сянкевіч.

Тэхнічная вада ад сёньняшняга дня будзе паступаць у дамы тры гадзіны раніцай і дзьве гадзіны ўвечары. Але выкарыстоўваць яе можна толькі для гаспадарча-бытавых патрэб, паведамляе «Мікалаеўводаканал».

«Вада, якую мы цяпер падаём у трубы мікалаеўцам, не адпавядае якасьці пітной вады, і яна фактычна тэхнічная. На сёньняшні дзень мы рыхтуем прэзэнтацыю асобных чатырох водазабораў з асобнымі сыстэмамі ачысткі вады да ўзроўню пітной», — дадае мэр Сянкевіч.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украінскія войскі выйшлі на мяжу з Расеяй у Харкаўскай вобласьці, расейцы абстралялі Адэсу. 82-і дзень вайны Расеі супраць Украіны

Праблемы з водазабесьпячэньнем пачаліся ў горадзе пасьля абстрэлаў 12 красавіка, калі быў пашкоджаны водаправод Дняпро — Мікалаеў. Амаль месяц цэнтралізаванае водазабесьпячэньне працавала зь перабоямі. Жыхары мусілі выкарыстоўваць прывазную ваду з рэзэрвуараў-назапашвальнікаў, а таксама з адкрытых сьвідравін.

Раніцай 16 траўня Мікалаеў ізноў трапіў пад абстрэл. Паведамляецца, што пашкоджаны будынак мэблевай крамы і паркоўка.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: New York Times напісала пра разгром расейцаў на Северскім Данцы як пра самую маштабную іх паразу ў вайне з Украінай. ФОТА