У ноч правядзеньня песеннага конкурсу ў тэлеграм-канале Killnet зьявілася абразьлівае паведамленьне аб удзельніках з Украіны. Прадстаўнік хакерскай групы не адказаў на пытаньне «Настоящего времени» аб магчымай датычнасьці да кібэратакі.
Па дадзеных паліцыі Італіі, напады на сеткавую інфраструктуру адбыліся падчас паўфіналу 10 траўня і фіналу конкурсу ў ноч з 14 на 15 траўня. Аднак іх удалося прадухіліць.
11 траўня кібэратаку зазналі сайты Міністэрства абароны, Сэнату і іншых ведамстваў Італіі, адказнасьць за ўзломы ўзяла на сябе Killnet.
Украінскі гурт Kalush Orchestra перамог у фінале міжнароднага музычнага конкурсу «Эўравізія-2022». Песьня Stefania заняла першае месца пасьля абвяшчэньня вынікаў галасаваньня гледачоў, набраўшы 631 бал. Паводле адзнак журы, украінскі гурт быў 4-м. Расею сёлета не дапусьцілі да конкурсу за агрэсію супраць Украіны. Таксама ня брала ўдзелу ў сёлетнім конкурсе і Беларусь.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украінцы з Kalush Orchestra перамаглі ў «Эўравізіі». Яны заклікалі выратаваць Марыюпаль і «Азовсталь» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ілон Маск расказаў пра напад хакераў з Расеі на сетку Starlink