Аб гэтым паведаміла агенцтва Delfi са спасылкай на Міністэрства транспарту краіны. Пагадненьне аб прамой перавозцы грузаў вайсковага прызначэньня чыгуначным транспартам зь Беларусі ў трэція краіны з выкарыстаньнем портаў Латвіі заключылі ў 1994 годзе, калі Латвія яшчэ не ўступіла ў Эўразьвяз.
«Латвія ўступіла ў ЭЗ 1 траўня 2004 году, а 29 сакавіка 2004 году стала членам NATO. У сувязі з гэтым Латвія зьвязана прававымі нормамі гэтых міжнародных арганізацый, і пагадненьне зь Беларусьсю не адпавядае гэтым правілам. Таксама ўрад Латвіі пераглядае двухбаковыя адносіны з Расеяй і Беларусьсю ў кантэксьце вайны Расеі ва Ўкраіне», — удакладнілі ў міністэрстве.
Беларуская тэрыторыя з пачатку ўварваньня выкарыстоўвалася расейскім войскам для нанясеньня ракетных удараў па Ўкраіне і для перамяшчэньня войскаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Латвіі больш не будуць сьвяткаваць 9 траўня — каб не адзначаць «сьвята акупанта» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эстонія і Латвія аднымі зь першых у сьвеце прызналі ваенную агрэсію Расеі генацыдам украінскага народу