Перадусім гэта будзе выдавецкая кнігарня, дзе выдавецтва «Янушкевіч» будзе прадаваць свае кнігі і кнігі «блізкіх партнэраў», паведаміла выдавецтва ў сацсетках.
Выдавецтва «Янушкевіч» займаецца падрыхтоўкай і выданьнем разнастайнай кніжнай прадукцыі, пераважна на беларускай мове.
У студзені 2021 году Дэпартамэнт фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржаўнага кантролю Беларусі забраў тэхніку і заблякаваў рахунак выдавецтва, а ў чэрвені выдавецтва атрымала паведамленьне пра магчымасьць ізноў карыстацца банкаўскім рахункам.
22 сакавіка стала вядома, што выдавецтва «Янушкевіч» папрасілі тэрмінова вызваліць офіс на Мар’еўскай, 7А у Менску. Пасьля гэтага выдавецтва абвясьціла распродаж кніг і хутка ля офісу сабралася вялізная чарга пакупнікоў, якая трывала некалькі дзён.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Людзі стаяць у чарзе па кнігі выдавецтва «Янушкевіч», якое высяляюць з офісуАпошнім часам беларускія ўлады прыпынілі дзейнасьць адразу некалькіх беларускіх незалежных выдавецтваў: «Лімарыус», «Кнігазбор», «Галіяфы», «Мэдысонт».
Фармальнай падставай стала парушэньне «тэрмінаў звароту ў Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь з паведамленьнем аб зьмене зьвестак, якія падлягаюць уключэньню ў Дзяржаўны рэестар выдаўцоў, вытворцаў і распаўсюджвальнікаў друкаваных выданьняў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мінінфарм на 3 месяцы забараніў працу выдавецтва «Мэдысонт», якое выпускае кнігі беларускіх аўтараў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Улады прыпынілі дзейнасьць двух незалежных выдавецтваў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мінінфарм на 3 месяцы прыпыніў дзейнасьць беларускага выдавецтва «Галіяфы»