Як перадаюць у тэлеграм-канале, Бульчак атрымаў позву ў суд па Viber «у якасьці асобы, у дачыненьні да якой вядзецца адміністрацыйны працэс па ч. 2 арт. 19.11 КаАП», паведамляе тэлеграм-канал «Хрысьціянская візія».
Што менавіта ставілі ў віну ксяндзу, не ўдакладняецца.
Як расказвала раней «Хрысьціянская візія», у канцы сакавіка Анджэй Бульчак тэрмінова пакінуў Беларусь праз пагрозу перасьледу. На яго склалі пратакол за публікацыю ў пачатку сакавіка відэа «Ліст», дзе на польскай мове расказваецца, што беларусы выступаюць супраць вайны ў Беларусі. У роліку паказалі фатаздымкі з пратэстаў, і на адным зь іх быў лягатып тэлеканалу «Белсат», які беларускія ўлады прызналі экстрэмісцкім. Суд тады не адбыўся, бо дакумэнты адправілі на дапрацоўку.
Анджэй Бульчак жыў у Беларусі 14 гадоў, на момант ад’езду працаваў пробашчам касьцёла Езуса Міласэрнага ў Паставах. У сярэдзіне траўня ў яго сканчаецца дазвол на служэньне ў Беларусі.
Паводле праваабарончага цэнтру «Вясна», за апошні месяц у аналягічных справах судзілі яшчэ некалькі каталіцкіх сьвятароў у Віцебскай, Менскай і Магілёўскай абласьцях.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ксяндза са Стоўпцаў асудзілі на 960 рублёў за распаўсюд кантэнту тэлеканалу «Белсат» і Радыё Свабода ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Затрымлівалі каталіцкага сьвятара Андрэя Кеўліча. Заўтра будуць судзіць ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 27 сакавіка: затрымалі ксяндза касьцёла ў Лынтупах, «Жанчыны з парасонамі» абверглі сваё затрыманьне