Кіраўніца незалежнага прафсаюзу «Нафтану» Вольга Брыцікава 13 траўня нарэшце выйшла на волю пасьля 75 дзён арышту.
Вольгу Брыцікаву затрымалі 27 лютага. Яе пяць разоў запар арыштоўвалі на 15 дзён паводле адміністрацыйных артыкулаў за «несанкцыянаванае пікетаваньне» (за антываенныя акцыі пратэсту). Жанчыну ўтрымлівалі ў часовым ізалятары Вушачаў.
Вольга Брыцікава — старшыня незалежнага прафсаюзу «Нафтан». У жніўні 2020 году яна публічна выказала патрабаваньні супрацоўнікаў «Нафтану», а ў першыя дні вайны запісала відэазварот, у якім выказалася супраць нападу Расеі на Ўкраіну.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 27 красавіка: «хатняя хімія» за надпіс «No war», затрыманьне выкладчыка на лекцыі, 5-ы запар суд над Вольгай Брыцікавай