6 траўня ў судзе Кастрычніцкага раёну Горадні вынесьлі прысуд 18-гадоваму студэнту Кірылу Кетурку.
Судзьдзя Маргарыта Ланцэвіч абвінаваціла яго паводле ч. 1 арт. 342 КК і асудзіла на 2,5 года «хатняй хіміі». Хлопца вызвалілі ў залі суду.
Згодна з абвінавачаньнем, ён «натхняў» сваімі публікацыямі ўдзельнікаў гарадзкіх тэлеграм-чатаў.
Сярод камэнтароў: «ВСЕ В ЦЕНТР!», «К танку», «Идем!!!», «Зачем бояться автозаки??????????», «Никто не знает, просто подходите в центр», «Админы, дайте команду где собираться всем» і іншыя.
Акрамя таго, 6 верасьня Кірыл Кетурка ўзяў удзел у вулічным шэсьці, «адмаўляючыся выканаць патрабаваньні супрацоўнікаў і спыніць супрацьпраўныя дзеяньні».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 10 траўня: Гамельчука, які нібыта пракалоў шыны 39 тралейбусаў, будуць судзіць за тэрарызмУ суд перадалі справу бабруйчаніна, якога абвінавачваюць у «акце тэрарызму»
Праваабаронцам стала вядома аб завяршэньні крымінальнай справы супраць 29-гадовага Віталя Мінкевіча. Яе накіравалі ў пракуратуру для перадачы ў суд.
Падобна, у гэтай жа справе пачнецца судовы працэс супраць яшчэ дваіх — Казлова і Ермаловіча.
Мужчын абвінавачваюць у тым, што ў жніўні-верасьні 2021 году яны «зьдзейсьнілі дзеяньні тэрарыстычнага характару».
Тады УУС Магілёўскага аблвыканкаму заявіла, што каля чыгуначнай станцыі Мірадзіна знойдзены прадмет, падобны да выбуховага прыстасаваньня. Падобныя прадметы работнікі БЧ знайшлі 24 і 31 жніўня паміж рэйкамі каля чыгуначных станцый Цітаўка і Бабіна, а 16 верасьня падобны прадмет знайшоў прадавец «Табакеркі» каля самага гандлёвага кіёску ў Бабруйску.
Таксама сілавікі палічылі тэрактам спаленьне стралковага ціру, які належыць вайсковай частцы 5527 (Бабруйск).
Адразу пасьля першага эпізоду ГУБАЗіК і КДБ пачалі масавую аблаву на людзей, якія выходзілі на мірныя акцыі пратэсту — дзясяткі чалавек прайшлі праз допыты і паліграф.
30 верасьня УУС Магілёўскага аблвыканкаму выпусьціла відэа, на якім Віталь Мінкевіч прызнаецца ў закладаньні «вучэбных мінаў» на чыгунцы «разам з Косьцем» (мабыць, Канстанцінам Ермаловічам).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 11 траўня: 2,5 года «хіміі» за адну акцыю пратэстуКсяндза з Горак аштрафавалі за «экстрэмісцкі» рэпост
Ксяндзу Андрэю Кеўлічу прызначылі штраф 20 базавых велічыняў.
Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна», адзначаючы, што ксяндза затрымалі 18 красавіка адразу пасьля імшы ў касьцёле ў Горках на Магілёўшчыне. Падставай для затрыманьня стаў рэпост з «экстрэмісцкага» каналу. На Кеўліча склалі пратакол і потым выпусьцілі з РАУС.