Нямецкія даччыныя прадпрыемствы былой «дачкі» кампаніі «Газпром» з 11 траўня перасталі атрымліваць газ з Расеі, паведаміў міністар эканомікі Нямеччыны Роберт Хабэк.
Адбылося гэта пасьля таго, як Расея ўвяла санкцыі ў дачыненьні да групы Gazprom Germania, якая знаходзіцца пад кіраваньнем нямецкіх уладаў.
«Газпром» перастаў валодаць Gazprom Germania ў канцы сакавіка, пасьля паведамленьняў у СМІ аб ператрусах, якія прайшлі ў кампаніі.
4 красавіка — на фоне санкцый, уведзеных пасьля расейскага ўварваньня ва Ўкраіну — урад Нямеччыны часова нацыяналізаваў кампанію: да 30 верасьня былая «дачка» «Газпрома» будзе знаходзіцца пад кіраваньнем Фэдэральнага сеткавага агенцтва Нямеччыны.
11 траўня ўрад Расеі «для мер у адказ» апублікаваў сьпіс з 31 замежнай кампаніі, у дачыненьні да якіх уводзяцца блякавальныя санкцыі. 30 зь іх належаць да Gazprom Germania.
З гэтымі кампаніямі забаронена зьдзяйсьняць любыя зьдзелкі, у тым ліку плацяжы і апэрацыі з каштоўнымі паперамі. Таксама ўводзіцца забарона на экспарт ім ці для іх сыравіны і прадукцыі, вырабленай у Расеі.
Таксама блякавальныя санкцыі накладзеныя на кампанію EuRoPol GAZ S.A. — уладальніка польскага ўчастка газаправоду «Ямал — Эўропа». У канцы красавіка Польшча ўвяла санкцыі ў дачыненьні да «Газпрома». Абмежаваньні маюць на ўвазе замарозку правоў на акцыі і іншыя каштоўныя паперы, а таксама прыпыненьне выплаты дывідэндаў. Пасьля гэтага «Газпром» спыніў пастаўкі газу ў Польшчу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Баўгарыя і Польшча атрымліваюць газ ад суседзяў па Эўразьвязе, Фінляндыя таксама адмовілася плаціць Расеі ў рубляхУ сваю чаргу, стала вядома, што Польшча забараніла «Газпрому» пастаўкі газу па польскім участку трубы «Ямал — Эўропа». Гэты трубаправод — адзін з трох асноўных маршрутаў транспартаваньня расейскага газу ў Эўропу. Ён праходзіць празь Беларусь.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гэта адказ на шантаж Расеі». Літва, Латвія і Польшча адкрылі новы газаправод GIPL ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Газпром» дамовіўся з Украінай аб транспартаваньні газу