Працэс пачаўся 11 сакавіка ў Менскім гарадзкім судзе. Пра вынясеньне прысуду паведаміла Наша ніва.
Судзьдзя — Валянціна Зянькевіч. Абвінаваўца на судзе — Аліна Касьянчык. Бабак атрымаў 4 гады калёніі.
Яўгена Бабака прызналі вінаватым паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу — ч. 1 арт. 342 (групавыя дзеяньні, якія парушаюць грамадзкі парадак) і ч. 1 арт. 130 (распальваньне варожасьці).
У жніўні 2020-га Бабак пачаў праверку людзей у форме ДАІ, якія пабілі байкераў у менскім Уруччы ўначы 11 жніўня. Аднак начальства спыніла праверку, а самога Бабака прымусілі звольніцца.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Людзі ў цывільным вывезьлі былога пракурора і разграмілі яго кватэру10 чэрвеня 2021 году кватэру экс-пракурора разграмілі пры ператрусе, а самога яго арыштавалі — сьпярша быў адміністрацыйны арышт, а потым пачалі крымінальную справу.
На пачатку працэсу пракурор Касьянчык заявіла хадайніцтва, каб зрабіць пасяджэньне закрытым, бо ў матэрыялах справы маецца інфармацыя з «экстрэмісцкіх» тэлеграм-каналаў. Перад закрыцьцём працэсу Яўген пасьпеў пацікавіцца курсам рубля і паіранізаваць, што незадоўга да затрыманьня плянаваў пераехаць у Кіеў. Таму цяпер лічыць, што пакуль можна і пасядзець, бо іначай давялося б ваяваць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Экс-кіраўніку «Аховы птушак Бацькаўшчыны» Фенчуку прысудзілі 2,5 года турмы ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навіны палітвязьняў: Ягор Сугойдзь, якога 9 жніўня каля стэлы зьбіў аўтазак, выйшаў на волю; не спыняюцца катаваньні анархіста Емельянава