Палітвязень Ягор Сугойдзь, якога 9 жніўня каля стэлы зьбіў аўтазак, выйшаў на волю, паведамляе «Вясна».
Пасьля інцыдэнту Сугойдзь быў пабіты АМАПам і трапіў у шпіталь. Мэдыкі канстатавалі пералом шасьці рэбраў з правага боку з пашкоджаньнем лёгкага, закрытую чэрапна-мазгавую траўму, трэшчына бубеннай балоны.
19 сакавіка 2021 году Сугойдзю прысудзілі 2 гады калёніі за тое, што 9 жніўня ён «удзельнічаў у незаконных масавых мерапрыемствах, браў актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак: выйшаў на праезную частку, заскочыў на машыну, выкрыкваў лёзунгі».
Тэрмін Сугойдзь адбываў у папраўчай калёніі № 15. 30 красавіка Ягор выйшаў на волю.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «У галаве дзьве гематомы, а саджаюць у турму». Мужчына, які ўпаў з аўтазаку, стаў фігурантам справы аб масавых беспарадкахНе спыняюцца катаваньні ў дачыненьні да анархіста Емельянава
Як паведамляе Dissident.by, 20-гадовы Мікіта Емельянаў атрымаў моцныя праблемы з суставамі і ня мог устаць з ложку, на што турэмшчыкі прапанавалі яму прайсьці ў карцар і «зьмяніць абстаноўку». Мясцовыя мэдыкі ў сваю чаргу выдалі палітвязьню ібупрафен.
Мікіта Емельянаў утрымліваўся ў жорсткіх умовах у карцэры (без пасьцельнай бялізны, штодзённых шпацыраў і доступу к неабходнай мэдыцыне) у 2022 годзе з 17 студзеня да 4 сакавіка (46 сутак), з 12 сакавіка да 27 красавіка (46 сутак). Нядаўна стала вядома, што 4 траўня адміністрацыя магілёўскай турмы зноў зьмясьціла Мікіту ў карцар на 10 сутак.
Са жніўня 2021 году Емяльянава зьмяшчалі ў карцар або ШЫЗА агулам на 213 сутак — гэта амаль сем месяцаў у нечалавечых умовах.
11 сакавіка Мікіту Емельянава асудзілі па арт. 411 КК РБ на 2 гады пазбаўленьня волі. Агульны тэрмін — 6 гадоў пазбаўленьня волі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Маці Мікіты Емяльянава, які абвясьціў галадоўку ў карцары: «Два тыдні пасылка праляжала на пошце»Прызначылі дату суду над палітвязьнем Гундарам
Разгляд справы палітвязьня-інваліда Гундара пачнецца 18 траўня, аднак будзе весьціся дыстанцыйна. Абвінавачанага ў залю не павязуць. Ці будзе працэс адкрытым, і ці дапусьцяць на паседжаньне сваякоў палітьняволенага, пакуль невядома, адзначаюць праваабаронцы.
Гундар быў фігурантам «справы Аўтуховіча», яго вінавацілі ў тэрарызьме, але пазьней гэтае абвінавачаньне зьнялі. Цяпер краязнаўцу з Баранавічаў вінавацяць паводле ч. 1 арт. 285 (стварэньне злачыннай арганізацыі) і ч. 2 арт. 357 (замах на захоп дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам) КК.
Першы вырак — 3 гады калёніі — Уладзімеру Гундару прысудзілі за нібыта «гвалт у дачыненьні да службовай асобы» летась 20 траўня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пачаўся закрыты суд над інвалідам 2-й групы Гундарам, фігурантам «справы Аўтуховіча»Максім Знак напісаў у калёніі кнігу
Палітзьняволены юрыст Максім Знак напісаў кнігу "Зэкамерон"/"The Cameron" пра жыцьцё і стасункі паміж людзьмі за кратамі Кніга складаецца са 100 апавяданьняў, хутка яе апублікуюць у расейскім выдавецтве «Время», піша@by_culture.
Пачытаць апавяданьні ўжо цяпер можна па спасылцы.
Максіму Знаку прысудзілі на 10 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму.