У аўторак Генэральная Асамблея ААН выбрала Чэхію ў Раду па правах чалавека (РПЧ) замест Расеі, якая ў мінулым месяцы была адхіленая ад працчы рады з прычыны ўварваньня ва Ўкраіну. Пасьля гэтага Масква прыняла рашэньне аб датэрміновым спыненьні сяброўства ў РПЧ ААН.
У склад рады ўваходзяць 47 краін.
На момант адхіленьня ў Расеі заставаўся яшчэ год да заканчэньня трохгадовага тэрміну сяброўства ў радзе. Завершыць гэты тэрмін Чэхія.
Нагадаем, што РПЧ ня можа прымаць юрыдычна абавязковых рашэньняў. Аднак яе рашэньні маюць палітычнае значэньне, і яна можа санкцыянаваць правядзеньне расьсьледаваньняў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Памёр першы прэзыдэнт Украіны Леанід КраўчукЗа Чэхію прагаласавалі 157 краін, 23 краіны ўстрымаліся. Новыя паўнамоцтвы Чэхіі пачынаюцца неадкладна.
У чацьвер Рада па правах чалавека павінна правесьці спэцыяльную сэсію па Ўкраіне, заявіў у панядзелак адзін з супрацоўнікаў ААН.
Гэтае рашэньне было прынята пасьля таго, як афіцыйны Кіеў заклікаў разгледзець сытуацыю ў краіне, у тым ліку інфармацыю пра масавыя ахвяры ў Марыюпалі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украіна спыніць траціну транзыту расейскага газу ў Эўропу