«Як і меркавалі інфэкцыяністы і эпідэміёлягі, зьніжэньню колькасьці пацыентаў паспрыяла, у тым ліку, актыўная вакцынацыя і рэвакцынацыя дарослага і дзіцячага (з 12 гадоў) насельніцтва», — гаворыцца ў паведамленьні міністэрства.
У сувязі з тым, што ў краіне рэгіструецца невялікая колькасьць пацыентаў з інфэкцыяй COVID-19, Міністэрства аховы здароўя з 11 траўня будзе абнаўляць статыстычныя дадзеныя 1 раз на месяц — першага чысла кожнага месяца.
За апошнія суткі ў Беларусі былі зарэгістраваныя 58 пацыентаў з COVID-19.
Па прагнозах спэцыялістаў, як сьцьвярджае Мінздароўя, магчыма, што да восені інфэкцыя COVID-19 на тэрыторыі Беларусі пяройдзе ў непандэмічную, сэзонную фазу. Гэта азначае, што захворваньне COVID-19 будзе рэгістравацца, як ВРВІ і грып, — увосень і ўзімку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Са жніўня 2020 году Польшча выдала беларусам амаль 300 тысяч нетурыстычных візаў