Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Са жніўня 2020 году Польшча выдала беларусам амаль 300 тысяч нетурыстычных візаў


Прэзыдэнцкі палац у Варшаве
Прэзыдэнцкі палац у Варшаве

За першыя сем тыдняў вайны ва Ўкраіне Польшча выдала грамадзянам Беларусі 6,7 тысячы гуманітарных візаў і 5,6 тысячы візаў па праграме «Poland. Business Harbour»

Тэмпы выдачы візаў вырасьлі ў параўнаньні з папярэднімі пэрыядамі.

Гэтыя дадзеныя прыводзіць партал Zerkalo.io са спасылкай на польскае МЗС.

Агулам ад пачатку палітычнага крызісу ў Беларусі, з 10 жніўня 2020 году да 15 красавіка 2022 году, Польшча выдала беларусам 297 516 візаў. Зь іх 132 972 — працоўныя, 5854 — студэнцкія.

Гуманітарных візаў выдадзена 32 474. За першы год іх выдалі 12 190, затым на працягу амаль сямі месяцаў са жніўня 2021 году па 23 лютага 2022 году — 13 547 візаў. І з пачатку вайны, за сем тыдняў з 24 лютага па 15 красавіка, — яшчэ 6737 візаў.

Акрамя таго, многія беларусы атрымалі віды на жыхарства, дадатковую абарону або статус уцекача. На красавік гэтага году ў Польшчы пражывала 46 816 грамадзян Беларусі зь дзейнымі дазволамі — гэта 10,6% ад агульнай колькасьці замежнікаў у Польшчы, якія ўлічваюцца ўправай у справах замежнікаў. Зь іх 27 тысячаў мелі сталы від на жыхарства, 17,8 тысячы — часовы, 1,4 тысячы — дадатковую абарону, 437 чалавек — карту рэзыдэнта ЭЗ і 244 чалавекі — статус уцекача.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG