Рашэньне павінен зацьвердзіць гарадзкі парлямэнт, піша выданьне Novinky.cz.
Конеў атрымаў ганаровае грамадзянства Прагі ў 1945 годзе. Ён камандаваў часткамі Чырвонай арміі, якія 9 траўня 1945 году ўвайшлі ў Прагу.
З ініцыятывай пазбавіць яго ганаровага грамадзянства выступіў мэр Прагі Здэнэк Гржыб. У абгрунтаваньні рашэньня гаворыцца, што падзеі 1945 году трэба разглядаць у гістарычным кантэксьце, і доўгі час улады Чэхаславаччыны, якая зрабілася пасьля вайны часткай «савецкага блёку», дапускалі толькі адну трактоўку: Конева называлі вызваліцелем Прагі.
Як адзначаецца ў дакумэнце, Чырвоная армія дайшла да Прагі ўжо пасьля капітуляцыі як Нямеччыны, так і нямецкага гарнізону гораду, які заключыў пагадненьне з кіраўнікамі Праскага паўстаньня аб выхадзе з Прагі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Празе на месцы помніка Коневу адкрылася выстава пра ролю СССР у гісторыі Чэхіі і Чэхаславаччыны ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чэхія адмовілася перадаць Расеі зьнесены помнік маршалу Коневу