Дата дня
80 гадоў Сяргею Панізьніку, беларускаму паэту, перакладчыку і публіцысту.
Таксама ў гэты дзень
1706 — Паўночная вайна: швэдзкае войска на чале з Карлам XII увайшло ў Нясьвіж.
1892 — адкрылася Менская конка.
1933 — у Бэрліне студэнты нацыянал-сацыялісты пачалі паліць кнігі. Гэта паклала пачатак спальваньню кніг, непажаданых з гледзішча нацысцкага рэжыму.
1940 — Уінстан Чэрчыль стаў прэм’ер-міністрам Вялікай Брытаніі.
У гэты дзень нарадзіліся
1797 — Дамінік Стэфановіч, музыка, настаўнік Станіслава Манюшкі.
1931 — Сьцяпан Гаўрусёў, беларускі паэт.
1883 — Янка Маўр, беларускі пісьменьнік, аўтар апавяданьняў, аповесьцяў і раманаў для дзяцей і моладзі. Сярод твораў Янкі Маўра называюць «У краіне райскай птушкі», «Сына вады» і «Палескіх рабінзонаў».
У памяці
1805 — Фрыдрых Шылер, нямецкі паэт, філёзаф, гісторык і драматург, прадстаўнік рамантычнага кірунку ў літаратуры.
1829 —Томас Юнг, ангельскі фізык, лекар, астраном і ўсходазнавец, адзін са стваральнікаў хвалёвай тэорыі сьвятла.
1984 — Антон Васілеўскі, беларускі пісьменьнік, выдавец сатырычнага часопіса «Авадзень».
1940 — Станіслаў Булак-Балаховіч, беларускі вайсковы дзяяч і палітык. Загінуў пры спробе захопу гестапаўцамі ў Варшаве. У свой час ён камандаваў Асобным аддзелам БНР у Балтыі. Захапіўшы з сваімі аддзеламі Мазыр, Булак-Балаховіч абвясьціў там незалежнасьць БНР.
2005 — Анатоль Сыс, паэт.