З гэтай мэтай была створана адпаведная пэтыцыя, пад якой ужо падпісалася сотні людзей. Збор подпісаў будзе працягвацца да 16 траўня, пасьля чаго пэтыцыя будзе накіраваная ў Менскі гарадзкі выканаўчы камітэт.
Подпісы пад пэтцыяй зьбраюць на сайце @petitions_by.
Першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч памёр у Менску 3 траўня ў 23:35. Яму было 87 гадоў. У канцы красавіка ён трапіў у рэанімацыю пасьля перанесенага COVID-19. Праз два дні яго выпісалі зь лякарні, але хвароба ўжо падарвала здароўе палітыка.
Станіслаў Шушкевіч быў доктарам фізыка-матэматычных навук прафэсарам, членам-карэспандэнтам Акадэміі навук, у 1991–1994 кіраваў Вярхоўным Саветам 12-га скліканьня. Адзін з падпісантаў Белавескага пагадненьня, якое паставіла кропку ў існаваньні СССР.
На сьмерць палітыка адгукнуліся вядомыя палітыкі, грамадзкія дзеячы, інтэлектуалы ва ўсім сьвеце. Спачуваньняў ад уладаў Беларусі не было.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праводзілі аплядысмэнтамі, зь белымі і чырвонымі кветкамі. У Менску разьвіталіся са Станіславам Шушкевічам. ФОТА і ВІДЭА ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дыпляматы ЗША, Літвы і Францыі ўшанавалі памяць Станіслава Шушкевіча. ФОТА ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сям’я Барыса Ельцына і «Ельцин-центр» выказалі спачуваньні ў сувязі са сьмерцю Станіслава Шушкевіча ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзяржсакратар ЗША: «Нашы думкі з блізкімі Шушкевіча і народам Беларусі, які працягвае барацьбу за дэмакратычную краіну»