Пра візыт улады Ўкраіны паведамілі 8 траўня. Ён быў прымеркаваны да сёньняшняга Дня маці.
Цяпер жонка Байдэна ўжо пакінула тэрыторыю Ўкраіны. Аб візыце загадзя не паведамлялася.
«Джыл Байдэн і Алена Зяленская наведалі школу ва Ужгарадзе, дзе расьсялілі ўнутрана перамешчаных асоб з абласьцей Украіны, у якіх ідуць баявыя дзеяньні», — гаворыцца ў паведамленьні Закарпацкай абласной адміністрацыі.
«Я падумала, што гэта важна — прадэманстраваць украінскаму народу, што гэтая вайна павінна быць спынена, (што гэтая вайна) жахлівая і што Злучаныя Штаты стаяць плячом да пляча з народам Украіны», — цытуе першую лэдзі «Голас Амэрыкі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзяржсакратар ЗША: Пуцін перакручвае гісторыю, каб апраўдаць жорсткую вайну ва ЎкраінеРаней першая лэдзі ЗША наведала Славакію і Румынію, дзе сустрэлася з амэрыканскімі вайскоўцамі і ўкраінскімі ўцекачамі. Сам Джо Байдэн заяўляў, што быў бы рады наведаць Украіну, аднак ягоная адміністрацыя пакуль не пацьвярджае пляны такога візыту. У Кіеў пасьля пачатку вайны прыяжджалі дзяржсакратар і міністар абароны ЗША, а таксама сьпікер Палаты прадстаўнікоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Байдэн абвясьціў аб новай ваеннай дапамозе Ўкраіне на 150 мільёнаў даляраў