Гэта самая цяжкая страта, якую войска Эгіпту панесла за апошнія гады ў сваёй працяглай кампаніі на Сынаі і вакол яго супраць баевікоў, ляяльных групоўцы «Ісламская дзяржава». Пяцёра вайскоўцаў параненыя ў перастрэлцы на ўсходнім беразе каналу, сілы бясьпекі «працягваюць перасьледаваць тэрарыстаў і акружаць іх у ізаляваным раёне Сынаю», інфармуе са спасылкай на вайскоўцаў агенцтва France-Presse.
«Гэтыя тэрарыстычныя апэрацыі ня зломяць рашучасьці краіны і войска працягваць выкараняць тэрарызм», — паабяцаў прэзыдэнт дзяржавы Абдэль Фатах ас-Сісі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эгіпет рыхтуецца да пераезду ў новую сталіцу. Як яна выглядаеСынайскую паўвыспу ў Эгіпце больш за дзесяць гадоў таму ахапіла ўзброенае паўстаньне, пік якога адбыўся пасьля адхіленьня ад улады прэзыдэнта-ісламіста Махамэда Мурсі ў 2013 годзе. У лютым 2018 году войска і паліцыя распачалі агульнанацыянальную апэрацыю супраць баевікоў, засяроджаных на Паўночным Сынаі. Паводле афіцыйных зьвестак, з пачатку апэрацыі забітыя больш за тысячу меркаваных баевікоў і дзясяткі супрацоўнікаў службы бясьпекі.
У лістападзе Эгіпет дамовіўся з Ізраілем аб павелічэньні колькасьці сваіх войскаў вакол памежнага гораду Рафах, каб зьнесьці супраціў баевікоў Ісламскай дзяржавы. У жніўні летась армія заявіла, што падчас сутыкненьняў на Сынаі забітыя 13 баевікоў, а 9 урадавых салдат «забітыя або параненыя», ня ўказваючы, калі адбыліся баі.
У апошнія гады трубаправоды, якія транспартуюць эгіпецкую нафту і газ у суседнія Ізраіль і Ярданію, былі асноўнымі аб’ектамі нападаў паўстанцаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Эгіпце памерла ўдава забітага прэзыдэнта, якая змагалася за правы жанчын