Байдэн абвясьціў аб новай ваеннай дапамозе Ўкраіне на 150 мільёнаў даляраў

Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн

Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн аб’явіў пра чарговы пакет дапамогі Ўкраіне ў сфэры бясьпекі, у які ўвойдуць дадатковыя артылерыйскія боепрыпасы, радары і іншае абсталяваньне.

Памер ваеннай дапамогі складзе 150 мільёнаў даляраў, паведаміў Пэнтагон.

«Зь сёньняшняй абʼявай мая адміністрацыя амаль вычарпала фінансаваньне, якое можа быць выкарыстана для адпраўкі дапамогі Ўкраіне ў сфэры бясьпекі», — гаворыцца ў заяве Байдэна. Ён заклікаў Кангрэс апэратыўна прадаставіць запатрабаванае фінансаваньне.

Як паведаміў Пэнтагон, у пакет дапамогі ўвойдуць 25 тысяч артылерыйскіх снарадаў калібру 155 мм, тры супрацьтанкавыя радары AN/TPQ-36, абсталяваньне для стварэньня электронных перашкод, а таксама запасныя часткі.

Агульны памер ваеннай дапамогі ЗША Ўкраіне склаў каля 3, 8 мільярда даляраў з пачатку вайны 24 лютага.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Амэрыканскія кангрэсмэны прагаласавалі за законапраект аб лэнд-лізе і абароне дэмакратыі ва Ўкраіне
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзяржсакратар і міністар абароны ЗША таемна наведалі Кіеў і правялі перамовы зь Зяленскім. ФОТА