Агульны лік палітзьняволеных на 6 траўня склаў 1188.
У сумеснай заяве прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасьці ад 6 траўня 2022 году палітвязьнямі прызналі асоб, пакараных за абразу Лукашэнкі і іншых чыноўнікаў ды зьнявагу дзяржаўных сымбаляў Рэспублікі Беларусь:
- Арцём Казлоўскі, асуджаны за паклёп па арт. 188 КК да абмежаваньня волі з накіраваньнем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцьця пакараньня;
- Юры Церашкевіч, асуджаны па ч. 1 арт. 368 КК за абразу Лукашэнкі да 2 гадоў пазбаўленьня волі ў папраўчай калёніі;
- Віталь Рогач, узяты пад варту па абвінавачаньні па «справе Зельцара»;
- Алег Якунін, асуджаны па арт. 341 КК да трох месяцаў арышту за два надпісы пра Лукашэнку на фасадзе дома і прыпынку;
- Павал Фалькоўскі, асуджаны па арт. 341 КК да трох месяцаў арышту за надпісы;
- Андрэй Сьцепаненка, асуджаны па ч. 1 арт. 368 КК за абразу А.Лукашэнкі на 1 год і 6 месяцаў пазбаўленьня волі ў папраўчай калёніі;
- Дзьмітрый Панцялейка, асуджаны па арт. 370 КК (зьдзек над дзяржаўнымі сымбалямі) за тое, што разьмясьціў у сацыяльнай сетцы «ЎКантакце» малюнак свастыкі на фоне дзяржаўнага сьцяга, на 1 год пазбаўленьня волі ў папраўчай калёніі;
- Ян Аляксейчыкаў, асуджаны па арт. 370 КК (зьдзек над дзяржаўнымі сымбалямі) на 1 год пазбаўленьня волі ў папраўчай калёніі;
- Сяргей Алейнікаў, асуджаны па арт. 370 КК (зьдзек над дзяржаўнымі сымбалямі) на 1 год пазбаўленьня волі ў папраўчай калёніі;
- Сьвятлана Саўчанка, асуджаная па арт. 339 КК за за тое, што сарвала замацаваны на аўтамабілі ўдзельніцы праўладнага аўтапрабегу сувэнірны сьцяг і нанесла некалькі ўдараў плястыкавым флягштокам сьцяга па аўтамабілі;
- Сяргей Карпеня, асуджаны па ч. 1 арт.368 КК за абразу А.Лукашэнкі на 2 гады абмежаваньня волі з накіраваньнем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцьця пакараньня;
- Кірыл Жыжэнскі, асуджаны па ч. 1 арт. 368 КК за абразу А.Лукашэнкі на 1 год і 1 месяц калёніі;
- Ірына Прыгава, узятая пад варту па арт 341 і 339 КК за распаўсюд пратэставай сымболікі;
- Дзьмітрый Матусевіч, узяты пад варту па арт. 341 за антываенныя надпісы;
- Вячаслаў Лютынскі, узяты пад варту па арт. 370 за зьнявагу дзяржаўных сымбаляў;
- Аляксей Хількевіч, узяты пад варту па абвінавачаньні па арт. 191 КК (перашкода ажыцьцяўленьню выбарчых правоў, права на ўдзел у рэфэрэндуме);
- Аляксандр Казакевіч, узяты пад варту па абвінавачаньні па арт. 369 КК за абразу прадстаўніка ўлады;
- Яўген Галіч, узяты пад варту па арт. 203-1 КК (Незаконныя дзеяньні ў дачыненьні да інфармацыі аб прыватным жыцьці і пэрсанальных дадзеных) — за перадачу дадзеных прадстаўнікоў улады ў мэдыя, і арт. 369 КК — за абразу прадстаўніка ўлады;
- Ганна Кісялёва, узятая пад варту за абразу А.Лукашэнкі па арт. 368 КК;
- Марына Маркевіч, узята пад варту за абразу А.Лукашэнкі па арт. 368 КК;
- Віктар Хімарода, узяты пад варту за абразу А.Лукашэнкі па арт. 368 КК;
- Дзьмітры Зеляняк, узяты пад варту за абразу А.Лукашэнкі — па арт. 368 КК, і прадстаўніка ўлады — па арт.369 КК;
- Аляксандар Лаўрэнцьеў, узяты пад варту за абразу А.Лукашэнкі — па арт. 368 КК, і прадстаўніка ўлады — па арт.369 КК;
- Андрэй Бяляўскі, узяты пад варту за абразу А.Лукашэнкі па арт. 368 КК;
- Арцём Ляшнеўскі, асуджаны па арт. 369 КК за абразу прадстаўніка ўлады на два гады і 6 месяцаў абмежаваньня волі з накіраваньнем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцьця пакараньня;
- Салім Мамедаў, асуджаны па арт. 364 КК за паведамленьне з пагрозамі ў дачыненьні да супрацоўніка міліцыі ў сацыяльнай сетцы, якое не магло быць рэальна прыведзена ў выкананьне, да трох гадоў абмежаваньня волі з накіраваньнем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцьця пакараньня;
- Вячаслаў Шаблінскі, асуджаны па арт. 339 КК РБ («Хуліганства») за надпісы на цюках саломы на абмежаваньне волі з накіраваньнем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцьця пакараньня;
- Ільля Ганчарык, асуджаны па арт. 364 КК за адпраўленае са свайго мабільнага тэлефона ўчастковаму інспэктару міліцыі паведамленьне, якое не зьмяшчала пагрозаў, да 4 гадоў абмежаваньня волі з накіраваньнем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцьця пакараньня;
- Андрэй Лугін, асуджаны па арт. 369 КК за абразу прадстаўніка ўлады на два гады абмежаваньня волі з накіраваньнем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцьця пакараньня;
- Сяргей Канавалаў, асуджаны па арт. 369 КК за абразу прадстаўніка ўлады на два гады абмежаваньня волі з накіраваньнем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцьця пакараньня.