Дакладна гаворыцца пра аднаго з намесьнікаў генэральнага дырэктара. Гэта адбываецца на фоне адмовы расейцаў працягваць няўдалае будаўніцтва «Газпром Центра» ў Менску, паведамляе выданьне.
«З цэнтральнага офісу „Газпрома“ ў сакавіку прыйшоў ліст аб адмове ад будаўніцтва. Маёраў [гендырэктар „Газпром трансгаз Беларусь“] паведаміў пра гэта віцэ-прэм’еру, а як сказаць Лукашэнку, яны ня ведалі», — кажа крыніца выданьня.
Неўзабаве пасьля гэтага пачаліся затрыманьні топ-мэнэджмэнту беларускай дачкі «Газпрама», якая і займалася ўзьвядзеньнем.
«Затрымалі намесьніка гендырэктара Андрэя Шабана, а таксама яшчэ дваіх мэнэджараў. Папярэдне — згаданы „гурток па інтарэсах“ стварыў кампанію, празь якую перапрадавалі абсталяваньне для патрэбаў „Газпрома“ па завышаных цэнах», — кажуць «Нашай ніве» крыніцы.
СК і МУС Беларусі інфармацыі пра гэта не даюць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На будоўлі «Газпром Цэнтру» ў Менску абсталяваньне на 20 мільёнаў даляраў ператварылася ў мэталялом6 траўня Аляксандар Лукашэнка на нарадзе, прысьвечанай Менску, запатрабаваў «разабрацца» зь недабудаваным «Газпром-Центром» на праспэкце Незалежнасьці ў Менску, назваўшы яго «бяльмом на воку».
«Ня можа ў цэнтры Менску на галоўным праспэкце за плотам стаяць незразумела што», — сказаў Лукашэнка і паабяцаў абмеркаваць пытаньне завяршэньня будаўніцтва «Газпром-Центра» на сустрэчы з Уладзімірам Пуціным: «Калі яны не хочуць на гэтай пляцоўцы працаваць, павінен быць дакладны адказ: „так“ ці „не“ », — заявіў Лукашэнка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Недабудаваны «Газпромаўскі» комплекс у Менску на месцы зьнесенага аўтавакзалу зноў закансэрвуюць ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Газпрам-цэнтар»: амаль 7 гадоў недабуду ў Менску