3 траўня ў 23:35 у Менску памёр першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч. Палітыку было 87 гадоў. У канцы красавіка ён трапіў у рэанімацыю пасьля перанесенага COVID-19. Праз два дні яго выпісалі зь лякарні, але хвароба ўжо падарвала здароўе палітыка.
Станіслаў Шушкевіч быў членам-карэспандэнтам Акадэміі навук, у 1991–1994 кіраваў Вярхоўным Саветам 12-га скліканьня. Адзін з падпісантаў Белавескага пагадненьня, якое паставіла кропку ў існаваньні СССР. На сьмерць палітыка адгукнуліся вядомыя палітыкі, грамадзкія дзеячы, інтэлектуалы ва ўсім сьвеце.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Памёр першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч. Шлях асобы і палітыкаСпачуваньні з нагоды сьмерці Станіслава Шушкевіча выказалі, сярод іншых, дэмакратычная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская, старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла, палітык Зянон Пазьняк, Андрэй Саньнікаў, Аляксандар Мілінкевіч і многія іншыя палітычныя, грамадзкія і культурныя дзеячы Беларусі.
Сярод прадстаўнікоў замежжа, у прыватнасьці, спачуваньні з нагоды сьмерці Станіслава Шушкевіча выказалі:
- дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен,
- прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа і кіраўніца літоўскага ўраду Інгрыда Шыманіце,
- міністар замежных спраў Латвіі Эдгар Рынкевіч,
- міністар замежных спраў Польшчы Зьбігнеў Раў,
- спэцыяльны прадстаўнік МЗС Францыі ў пытаньнях Беларусі Нікаля дэ Лякост,
- амбасадарка Джулі Фішэр, спэцыяльная пасланьніца ЗША ў Беларусі,
- экс-кіраўнік ураду Ўкраіны Вітольд Фокін,
- амбасадар Славакіі ў Расеі Любамір Рэгак,
- амбасада Швэцыі ў Менску.
Дыпляматы ЗША, Літвы і Францыі ўсклалі кветкі да часовага мэмарыялу, арганізаванага ў Вільні ў Беларускім доме, і пакінулі запісы ў жалобнай кнізе памяці першага кіраўніка незалежнай Беларусі, які памёр 3 траўня. Таксама запіс у жалобнай кнізе прыйшоў пакінуць першы кіраўнік Літвы пасьля аднаўленьня яе незалежнасьці ад СССР Вітаўтас Ландсбергіс.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дыпляматы ЗША, Літвы і Францыі ўшанавалі памяць Станіслава Шушкевіча. ФОТААфіцыйныя беларускія ўлады дасюль ніяк не адрэагавалі на сьмерць першага кіраўніка незалежнай Беларусі Станіслава Шушкевіча. Спачуваньняў з нагоды сьмерці палітыка па стане на 11 гадзін 6 траўня не было ні ад Аляксандра Лукашэнкі, ні ад прадстаўнікоў беларускага ўраду — на момант публікацыі на сайтах Лукашэнкі і Палаты прадстаўнікоў Беларусі ніводнай згадкі пра Шушкевіча няма.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На магіле Станіслава Шушкевіча паставілі помнік. ФОТАРазьвітаньне са Станіславам Шушкевічам адбудзецца ў суботу, 7 траўня ў архікатэдральным касьцёле Найсьвяцейшага Імя Марыі ў Менску (плошча Свабоды, 9):
- У 10:00 будзе магчымасьць разьвітацца ў цішыні і памаліцца.
- А 12:00 — пахавальная Сьвятая імша.
Паводле кіраўніка Беларускай сацыял-дэмакратычнай грамады Сяргея Чэрачня, труна зь целам Станіслава Шушкевіча будзе выстаўленая ў касьцёле з 20:00 у пятніцу 6 траўня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзяржсакратар ЗША: «Нашы думкі з блізкімі Шушкевіча і народам Беларусі, які працягвае барацьбу за дэмакратычную краіну» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Шушкевіч быў закладнікам прававых мэханізмаў і веры ў дзяржаўныя інстытуцыі, пераступіць якія ён проста ня мог» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Станіслаў Шушкевіч. Выбраныя цытаты ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зубры сыходзяць — пушча апусьцела. Трыюмф і драма Станіслава Шушкевіча