«Спачатку Маша доўга спрабавала растлумачыць маме, што ў Расеі здарылася сапраўдная катастрофа, затым, страціўшы надзею, дадала, што нават з такім плякатам нельга выйсьці на вуліцу. Цешча не пагадзілася, і тады Маша купіла білет Лёндан — Пецярбург, прыляцела і выйшла на Неўскі», — апісвае здарэньне Філіпенка.
На плякаце, які трымала яго жонка, быў надпіс: «Мая мама сказала, што мяне ня могуць затрымаць за гэтыя словы, таму што: Расея — свабодная краіна, а У. У. Пуцін — самы годны прэзыдэнт! Не — вайне».
На жанчыну склалі пратакол па артыкуле 20.3.3 — публічныя дзеяньні, накіраваныя на дыскрэдытацыю выкарыстаньня Ўзброеных Сіл Расейскай Фэдэрацыі.
«Маме даказана — у сучаснай Расеі выходзіць з плякатам „Не — вайне!“ — нельга», — падсумаваў здарэньне з жонкай Саша Філіпенка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Саша Філіпенка: «Я перакананы, што Лукашэнка не прачытаў ніводнай кнігі»