Першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч памёр 3 траўня 2022 году.
Станіслаў Шушкевіч памёр у 2022 годзе, калі яму было 87 гадоў. У канцы красавіка 2022 году ён трапіў у рэанімацыю пасьля COVID-19, наступствы якога не перанёс.
Сёлета на ягонай магіле ў Менску на Паўночных могілках родныя Станіслава Шушкевіча паставілі помнік.
Станіслаў Шушкевіч быў членам-карэспандэнтам Акадэміі навук, у 1991–1994 гадах кіраваў Вярхоўным Саветам 12-га скліканьня. Ён быў адным з падпісантаў Белавескага пагадненьня 1991 году, якое паставіла кропку ў існаваньні СССР.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Памёр першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч. Шлях асобы і палітыка ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Станіслаў Шушкевіч на Свабодзе: цытаты і інтэрвіюХто такі Станіслаў Шушкевіч
- Станіслаў Шушкевіч нарадзіўся 15 сьнежня 1934 году ў Менску. Скончыў фізыка-матэматычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.
- Быў прарэктарам Менскага радыётэхнічнага інстытуту, загадчыкам катэдры ядзернай фізыкі, прарэктарам БДУ. Доктар фізыка-матэматычных навук, член-карэспандэнт Акадэміі навук Беларусі.
- У 1989 годзе выбраны народным дэпутатам СССР, у 1990-м — дэпутатам Вярхоўнага Савету БССР. З траўня 1990 — першы намесьнік старшыні ВС БССР, з 25 жніўня — выканаўца абавязкаў, а з 18 верасьня 1991-га — старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі (да 26 студзеня 1994-га).
- 8 сьнежня 1991 году разам з кіраўнікамі Ўкраіны і Расеі падпісаў Белавескія пагадненьні, якія паставілі кропку ў існаваньні СССР. Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь 13-га скліканьня, увосень 1996 году падпісаў зварот дэпутатаў у Канстытуцыйны суд з патрабаваньнем імпічмэнту Аляксандру Лукашэнку.
- З 1998-га па 2018-ы ўзначальваў Беларускую сацыял-дэмакратычную Грамаду.