У прыватнасьці, да ваенных злачынстваў у Кіеўскай вобласьці, паводле апытаньня мясцовых жыхароў і знойдзеных дакумэнтаў, датычныя падразьдзяленьне Расгвардыі «Віцязь», 76-я парашутна-дэсантная дывізія з Пскова і вайскоўцы з Чачні.
Так, у будынку на Яблунскай вуліцы, дзе расейскія вайскоўцы арганізавалі штаб і побач зь якім пазьней былі знойдзеныя восем трупаў, байцы Нацгвардыі Ўкраіны знайшлі пасьведчаньне асобы на імя Канстанціна Коршунава. Журналісты Reuters высьветлілі, што ён быў вайскоўцам вайсковай часткі № 3179, якая належыць да падразьдзяленьня Расгвардыі «Віцязь».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як беларускі дэпутат хлусіць школьнікам пра вайну: «Буча — брытанскі фэйк»У адным з дамоў мясцовых жыхароў Бучы быў знойдзены ліст, дасланы Аляксандру Лагвіненку. Ён, паводле расьсьледаваньня Reuters, быў дэсантнікам з Пскова. У суседнім доме, які таксама займалі расейскія вайскоўцы, балёнчыкам на сьцяне было напісана «Wolf_68». Журналісты знайшлі расейца Кірыла Кручкова, які падпісваецца гэтак у сацыяльных сетках і служыць у 234-м штурмавым авіяпалку, што ўваходзіць у склад 76-й гвардзейскай дэсантна-штурмавой дывізіі.
Аб прысутнасьці вайскоўцаў з Чачні, акрамя паказаньняў мясцовых жыхароў, сьведчаць фатаздымкі і відэа, якія былі апублікаваныя салдатамі ў сацыяльных сетках. Reuters устанавіў, што ў Бучы і навакольлях гораду былі як мінімум тры чачэнскія падразьдзяленьні, зьвязаныя зь лідэрам рэгіёну Рамзанам Кадыравым.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Доказаў дастаткова», — украінская пракуратура пра датычнасьць жыхара Мазыра да забойстваў у Бучы- На пачатку красавіка, пасьля таго як з Бучы сышлі расейскія войскі, украінскія ўлады і журналісты паведамілі пра мноства целаў загінулых на вуліцах гораду, а таксама аб брацкай магіле зь дзясяткамі пахаваных. У тым ліку знайшлі і забітых са зьвязанымі рукамі. Жыхары загінулі падчас знаходжаньня ў Бучы расейскіх войскаў. Улады Ўкраіны і краінаў Захаду абвінавацілі расейскіх вайскоўцаў у ваенных злачынствах, у ацэнках падзеяў у Бучы гучыць і слова «генацыд».
- Мінабароны Расеі назвала фатаграфіі і відэаматэрыялы з забітымі мірнымі жыхарамі ў Бучы пад Кіевам «пастаноўкай кіеўскага рэжыму для заходніх СМІ». Аб «правакацыі» заяўляе і прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін.
- 28 красавіка пракуратура Ўкраіны назвала імёны дзесяці расейскіх вайскоўцаў, якія, паводле яе расьсьледаваньня, катавалі мясцовых жыхароў і займаліся марадэрствам.