Пра гэта піша Белта.
«Я абяцаю перадаць вашы словы прэзыдэнту Расеі. Мы ў бліжэйшы час сустрэнемся зь ім. Абяцаю. Але я хачу да вас, да Захаду перш за ўсё, зьвярнуць такія ж словы: перастаньце хлусіць. Вы дарма прыводзіце прыклад Бучы. Тое, што адбывалася ў Бучы (я ня ведаю, наколькі вы пагружаныя ў гэта), — мы ведаем, хто арганізаваў гэтую паказуху. Там у асноўным былі ангельцы, якія на аўтамабілях (па-мойму, чатыры аўтамабілі мы бачылі, перадалі расейцам нумары) прыбылі зь Львова, ажыцьцяўлялі здымку ў Бучы і потым укідалі ў інфармацыйную прастору», — заявіў Аляксандар Лукашэнка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Reuters: да забойстваў у Бучы маюць дачыненьне байцы Расгвардыі і чачэнскія войскі12 красавіка Аляксандар Лукашэнка прыляцеў на Далёкі Ўсход Расеі ў горад Благавешчанск для перамоваў з кіраўніком Расеі Ўладзімірам Пуціным. Тады ён упершыню назваў трагедыю ў Бучы «спэцапэрацыяй англічан».
Лукашэнка заўважыў, што можна колькі заўгодна папракаць Расею, але ж вайна ідзе не на яе тэрыторыі. «Вайна на тэрыторыі Ўкраіны. І кіраўніцтва краіны павінна быць перш за ўсё зацікаўлена ў тым, каб ня гінулі мірныя жыхары. І дзеля гэтага трэба рабіць усё», — сказаў ён.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка і Пуцін назвалі масавыя забойствы ў Бучы «спэцапэрацыяй англічан» і «фэйкам»Падчас спробы расейскіх войскаў захапіць з тэрыторыі Беларусі Кіеў загінулі ня менш за 1220 мірных жыхароў. Пасьля адступленьня расейскай арміі з-пад Кіева, Чарнігава і Сум адкрыліся сьляды масавых катаваньняў, гвалту і забойстваў цывільных людзей.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як можна ня верыць у бойню ў Бучы? Тлумачэньне сацыёляга