Фота ў сваім ТГ-канале са спасылкай на выданьне РБК зьмясьціў дарадца мэра Марыюпаля Пятро Андрушчанка.
Ён адзначыў, што на адкрыцьці помніка прысутнічалі першы намесьнік кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Расеі Сяргей Кірыенка і сакратар Рады «Единой России» Андрэй Турчак, якія зьяўляюцца «куратарамі інтэграцыі Марыюпалю ў Расею», а таксама так званы «кіраўнік ДНР» Дзяніс Пушылін.
Назіральнікі адзначаюць, што помнік сваёй формай і памерамі вельмі падобны на помнік «украінскай бабцы з савецкім сьцягам», які быў пастаўлены і прастаяў толькі адзін дзень у расейскім Белгарадзе (мэрыя прыбрала яго, заявіўшы, што шукае новае месца для гэтай скульптуры).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Баі ў Марыюпалі, на Херсоншчыне і Мікалаеўшчыне. 71-ы дзень вайны Расеі супраць УкраіныРаней у інтэрнэце зьявілася відэа ад украінскіх вайскоўцаў, на якім іх сустракае бабулька з савецкім сьцягам. Старая жанчына заявіла, што вельмі чакала іх і «малілася за Пуціна і за ўвесь народ» (зь відэа вынікае, што бабуля пераблытала ўкраінскіх вайскоўцаў з расейскімі). Яна неўзабаве стала сымбалем «падтрымкі Расеі» ў расейскай прапагандзе.