У банку адзначылі, што за мяжой ва ўладальнікаў картак могуць узьнікнуць праблемы са зьняцьцем наяўных грошай, а ў Беларусі — са зьняцьцем замежнай валюты ў касах/банкаматах, у тым ліку з картак замежных банкаў; пакупкамі ў валюце (напрыклад, у крамах бяспошліннага гандлю Duty Free); пакупкамі ў замежных інтэрнэт-крамах; пакупкамі аплікацый, падпіскамі на замежныя сэрвісы; аплатай паслуг сэрвісаў «Яндэкс»; апэрацыямі, у якіх разьлікі ідуць праз замежныя банкі (папаўненьні акаўнтаў некаторых крыптабіржаў, вывядзеньне сродкаў).
Акрамя гэтага, нельга будзе зрабіць пераводы замежнай валюты з/на карты беларускіх і замежных банкаў.
Карыстальнікі сацсетак расказваюць, што ў іх ужо ўзьніклі за мяжой праблемы:
Дзьве гадзіны таму ва ўстанове спрабавалі аплаціць карткай, «Альфа» ўжо не праходзіла, як віза, так і майстаркард. «Прыёр» працуе. (Балі)
Карткі перасталі працаваць яшчэ ўчора ў Польшчы. Вырашыла зняць у банкамаце грошы —было адмоўлена. Праверыла, ці працуе ў краме, — спрацавала. Потым не змагла зняць яшчэ ў двух банкаматах, а празь некаторы час і ў краме ўжо не працавала.
У Ізраілі не працуе з учорашняга вечара.
Не за мяжою я, але муж з Польшчы ня можа перавесьці грошы на картку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Альфа-Банк» заявіў, што з 6 траўня спыніць міжнародныя пераводы ў далярахУ той жа час аплата карткамі працягне працаваць на расейскіх інтэрнэт-пляцоўках OZON і Wildberries (апэрацыі неабходна праводзіць з карты ў беларускіх рублях).
«Карткамі ў беларускіх рублях, як і раней, можна карыстацца без абмежаваньняў унутры краіны, аплачваць пакупкі Apple Pay і Samsung Pay. Мы дапускаем магчымыя рызыкі і загадзя просім вас зьняць наяўныя грошы, калі вы знаходзіцеся за мяжой. Мы таксама прынялі рашэньне адмяніць камісію за зьняцьце гатоўкі за мяжой. Камісію можа спаганяць толькі банк, у якім вы здымаеце валюту», — адзначылі ў банку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Якія юрыдычныя і фізычныя асобы Беларусі трапяць у шосты пакет санкцый. Інсайд ад карэспандэнта Свабоды ў Брусэлі- «Альфа-банк» у Беларусі працуе з 1999 году (да 2008 — «Банк міжнароднага гандлю і інвэстыцый»). Асноўнымі акцыянэрамі зьяўляюцца расейскі «Альфа-банк» (55,07% акцый) і кампанія ABH Belarus Limited (44,81% акцый).
- 7 красавіка банк паведамляў, што абмежаваньні, якія ўвялі ЗША ў адносінах да «Альфа-банка» Расеі, не закранаюць яго дзейнасьць. Падкрэсьлівалася, што «гэта асобны бізнэс у складзе міжнароднага кансорцыюма», а таму ў дачыненьні да яго і бізнэсу ў Беларусі «ніякіх абмежаваньняў не ўводзілі».
- 27 красавіка банк паведаміў, што прыпыняе міжнародныя пераводы ў далярах з 6 траўня.