«Беларускі Гаюн»: Мінімум 631 ракету запусьцілі зь Беларусі па Ўкраіне

Ірпень, Украіна. Ілюстрацыйнае фота

Маніторынгавая група «Беларускі Гаюн» сабрала ўсе вядомыя ракетныя запускі зь беларускай тэрыторыі, якія пачаліся ў 6.20 раніцы 24 лютага 2022 году.

Як паведамляе тэлеграм-канал «МотолькоПомоги», «у візуалізаванай храналёгіі вельмі выразна бачна, што да пачатку сакавіка запускаў было зусім няшмат, нібыта Ўзброеныя сілы РФ „прамацвалі“ рэакцыю іншых краін на бамбаваньне Ўкраіны з тэрыторыі Беларусі. Пасьля ж запускі рабілі з надыходам цемры або ва ўмовах моцнай воблачнасьці. Відавочна, што гэта рабілася для ўтойваньня траекторыі палёту і відаў ракет».


Паведамляецца, што першы пік запускаў быў зафіксаваны 9 сакавіка, і ў той дзень было зроблена мінімум 35 ракетных пускаў.

«Да пачатку красавіка запускі ішлі па нарастаючай дзень за днём, а найбольшае бамбардаваньне зь Беларусі Ўкраіна зазнала 1 красавіка, у той дзень ракеты запускалі ў прамым сэнсе кожныя 10 хвілін, усяго — ня менш за 56 боегаловак, якія прыкрывалі адступленьне Ўзброеных сілаў Расеі з тэрыторыі Ўкраіны», — піша «МотолькоПомоги».

Паведамляецца, што па Ўкраіне з тэрыторыі Беларусі была запушчана мінімум 631 ракета.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Агрэсар, які «ні пры чым». Дыскусія Халезіна і Цыганкова
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: AP: ад расейскага авіяўдару па тэатры ў Марыюпалі загінулі каля 600 чалавек — удвая больш, чым лічылася