Выведка Мінабароны Ўкраіны ідэнтыфікавала абаіх — Тацяна С. і яе сын Канстанцін, які цяпер знаходзіцца ў Харкаўскай вобласьці. Яны жывуць у горадзе Савецк Калінінградзкай вобласьці.
Маці зьвяртаецца да сына «Рыбка мая» і распытвае яго пра справы. Той расказвае, што толькі вярнуўся з лазьні і зьбіраецца ісьці па бульбу «к этим, к селянам». Ён выкарыстаў менавіта ўкраінскае слова «сяляне», а не расейскі адпаведнік.
На пытаньне маці, купляюць яны бульбу ці ім так яе даюць, Канстанцін адказаў:
«Так даюць. Прыйшлі і набралі. Кніг набралі, чытаем, культурна разьвіваемся».
У адказ маці параіла сыну быць пільным з украінскімі сялянамі і паведаміла, што ходзіць па ўсіх цэрквах і заказвае малебны за ягонае здароўе.
Канстанцін расказаў маці, як удзельнічаў у катаваньнях украінскіх палонных на допытах, якія праводзілі прадстаўнікі ФСБ. У прыватнасьці, ён ёй тлумачыць пра катаваньне «Ружачка».
«На целе мужчыны можна зрабіць 21 ружу. Бачыла, як ружы распускаюцца? Вось так і ўздоўж косткі на ўсіх пальцах скура зразаецца зь мясам», — патлумачыў ён.
Паводле яго, калі бралі ў палон, то выклікалі прадстаўнікоў ФСБ, а пакуль тыя ехалі, «ламалі ногі (палонным), каб яны не ўцяклі».
Тацяна назвала вырадкам старога ўкраінца, у якога пры затрыманьні ў тэлефоне знайшлі пералік усіх пазыцый расейцаў: «Вось таму я табе кажу, што нельга ім верыць. Хахлы...».
Сын яе на гэтым перабіў і паведаміў, што старога забілі да сьмерці гумовымі палкамі:
«Уяўляеш, колькі там удараў мусіла быць? Вось так у нас ФСБэшнікі катуюць. І яшчэ ёсьць такі мэтад катаваньняў, калі трубу ў ср..ку ўстаўляюць і туды запіхваюць калючы дрот. Потым выцягваюць трубу і сьледам патроху пачынаюць выцягваць і дрот. Кажуць, што гэты мэтад яшчэ з Чачэніі».
Маці расейскага вайскоўца спытала, ці ведае ён, як «украінцы зьдзекуюцца» з расейскіх палонных. «Ведаю, таму зусім не шкада», — сказаў ён і дадаў, што яму вельмі падабаецца зьдзекавацца з палонных.
Тацяна на гэта адказала: «Калі б я туды трапіла, то таксама кайфавала б ад гэтага. Мы з табой аднолькавыя».
Пад канец размовы расейскі вайсковец сказаў, што па вяртаньні некаторыя мэтады катаваньня ён выкарыстае ў дачыненьні да свайго бацькі.
Канстанцін паведаміў, што пасьля таго, як ён забіў 20 чалавек, яго «ўжо нават не грызе сумленьне».
«Мы тут людзей забіваем», — сказаў ён, а маці ў адказ у яго запытала: «А ты ўпэўнены, што гэта людзі?»
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Амбудсвумэн Украіны Дзянісава: у Расеі ўкраінскіх ваеннапалонных утрымліваюць у калёніях агульнага рэжыму ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Палонныя расейскія лётчыкі расказалі, чым бамбілі Харкаў. У аднаго зь іх бацькі жылі ў Палтаўскай вобласьці ЎкраіныВайна Расеі супраць Украіны
- А 5-й гадзіне раніцы 24 лютага 2022 году кіраўнік Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў пра пачатак ваеннай апэрацыі супраць Украіны на Данбасе па просьбе груповак «ДНР» і «ЛНР». 21 лютага падчас тэлезвароту да расейцаў Пуцін назваў так званыя «ДНР» і «ЛНР» незалежнымі дзяржавамі ў межах абласьцей. 22 лютага Савет Фэдэрацыі ратыфікаваў гэтае рашэньне.
- Расейскія войскі атакавалі ў тым ліку з тэрыторыі Беларусі, выкарыстоўваючы лётнішчы, базы і дарогі. Прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі апраўдваюць вайну, яго праціўнікі лічаць тэрыторыю Беларусі акупаванай, многія заклікаюць да супраціву расейскім захопнікам.
- Насуперак заявам Пуціна пра атакі выключна на вайсковыя аб'екты, расейцы бамбяць школы, дзіцячыя садкі і жылыя кварталы ўкраінскіх гарадоў.
- 2 красавіка 2022 году, пасьля вызваленьня гораду Буча пад Кіевам, фотакарэспандэнты апублікавалі дзясяткі фотаздымкаў, на якіх відаць сотні нябожчыкаў, ахвяр масавых забойстваў, учыненых расейскімі войскамі. Многія пахаваныя ў стыхійных брацкіх магілах. Вялікія разбурэньні прынесла расейская акупацыя і Барадзянцы.
- З 24 лютага Расея захапіла толькі адзін абласны цэнтар — Херсон. Расейскія войскі адступілі зь яго і з правабярэжнай часткі Херсонскай вобласьці ў лістападзе 2022 году. Горад быў акупаваны расейскімі войскамі ў першыя дні вайны фактычна без баёў. Увосень 2022 году ўкраінскія войскі правялі маштабны контранаступ, у выніку якога расейскія сілы пакінулі большасьць сваіх пазыцый у Харкаўскай вобласьці.
- Нягледзячы на першапачатковыя заявы Пуціна пра тое, што акупацыя ўкраінскіх тэрыторыяў не ўваходзіць у пляны ўварваньня, 30 верасьня 2022 году была абвешчана анэксія чатырох вобласьцяў Украіны (Данецкай, Запароскай, Луганскай і Херсонскай), у тым ліку і тэрыторыяў, якія Расея не кантралявала.
- 21 верасьня 2022 году Пуцін заявіў пра мабілізацыю ў Расеі. Пасьля гэтай заявы тысячы расейцаў накіраваліся на памежныя пункты і пачалі выяжджаць у Грузію, Казахстан, Армэнію, Манголію, Фінляндыю і іншыя краіны. У самой Расеі праціўнікі вайны падпалілі некалькі вайсковых камісарыятаў.
- У 2023 годзе Лукашэнка і Пуцін заявілі пра разьмяшчэньне ў Беларусі расейскай ядзернай зброі. 13 чэрвеня Лукашэнка сказаў, што частка ядзернай зброі ўжо дастаўлена з РФ у Беларусь. 16 чэрвеня Пуцін таксама заявіў, што першыя ядзерныя зарады ўжо дастаўленыя на тэрыторыю Беларусі, а астатнюю частку перамесьцяць «да канца лета або да канца году».
- 3 верасьня ўкраінскі брыгадны генэрал Аляксандар Тарнаўскі заявіў, што Ўзброеныя сілы Ўкраіны прарвалі першую лінію абароны на запароскім кірунку, на якую расейцы выдаткавалі больш за ўсё рэсурсаў.
- У канцы 2023 і на пачатку 2024 расейцы працягвалі масавыя абстрэлы ўкраінскіх гарадоў: Дніпры, Кіеве, Харкаве, Адэсе і іншых месцах дзясяткі людзей загінулі і атрымалі раненьні. Украінскі бок у адказ абстрэльваў расейскі Белгарад, некалькі чалавек загінулі. Узброеныя сілы дзьвюх краін рэгулярна атакуюць падкантрольныя адна адной тэрыторыі бесьпілётнікамі.
- Агулам з пачатку 2024 году ўкраінскія дроны пашкодзілі 18 расейскіх НПЗ, што прывяло да скарачэньня вытворчасьці амаль на 14%. У сакавіку былі атакаваныя такія абʼекты, як Разанскі НПЗ «Раснафты» і завод «Лукойла» ў Кстове ў Ніжагародскай вобласьці. Абодва ўваходзяць у топ-10 найбуйнейшых НПЗ Расеі і забясьпечваюць бэнзінам Маскву.
- 6 жніўня 2024 году Ўкраіна пачала апэрацыю ў Курскай вобласьці. 19 жніўня прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў, што пад кантролем Украіны ў ходзе апэрацыі Ўзброеных сілаў Украіны знаходзяцца 92 паселішчы Курскай вобласьці Расеі. Галоўнакамандуючы Ўзброенымі сіламі Ўкраіны Аляксандар Сырскі ўдакладніў, што такіх населеных пунктаў 82. Улады Ўкраіны заявілі пра стварэньне ваенных камэндатураў і арганізацыі перадачы «гуманітарнай дапамогі ў населеныя пункты, якія знаходзяцца пад кантролем Украіны». Экспэрты Інстытуту вывучэньня вайны, прааналізаваўшы заявы і відэаматэрыялы з геалякацыяй, выказалі меркаваньне, што Ўкраіна кантралюе ў Курскай вобласьці ня ўсю тэрыторыю ў заяўленых межах прасоўваньня.
- 16-18 жніўня ўкраінскія сілы падарвалі тры масты, якія мелі стратэгічнае значэньне для матэрыяльна-тэхнічнага забесьпячэньня групоўкі расейскіх войскаў ва Ўкраіне і вайсковай авіяцыі, якая базуецца ў Курскай вобласьці.
- 17 лістапада Джо Байдэн зьняў абмежаваньні на нанясеньне ўдараў амэрыканскай дальнабойнай зброяй па тэрыторыі Расеі.
- Незалежная праверка інфармацыі пра ваенныя дзеяньні, якую даюць афіцыйныя асобы розных бакоў, не заўсёды магчымая.