БАЖ узнагародзілі прэміяй Difference Day Honorary Title за абарону свабоды думкі

Эмблема БАЖ

Прэмію ўручае Брусэльскі ўнівэрсытэцкі альянс.

Беларуская асацыяцыя журналістаў стала ляўрэатам міжнароднай журналісцкай прэміі. У Брусэлі БАЖ уручылі ўзнагароду Difference Day Honorary Title. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар БАЖ Барыс Гарэцкі.

Як адзначыў Гарэцкі, узнагароду беларуская арганізацыя атрымала разам зь Якубам Парусінскім з The Fix.

Ганаровае званьне прысуджае Брусэльскі ўнівэрсытэцкі альянс VUB і ULB за ўнёсак у абарону і прасоўваньне свабоды думкі.

Як адзначыў Барыс Гарэцкі ў інтэрвію Свабодзе, 27 красавіка стала вядома, што БАЖ уганараваны Ўсясьветнай прэміяй UNESCO / Гільлерма Кана. Літаральна на наступны дзень Швэдзкае аддзяленьне «Рэпартэраў бязь межаў» узнагародзіла БАЖ прэміяй «Свабоды прэсы».

Трэцяга траўня старшыня БАЖ Андрэй Бастунец паляціць ва Ўругвай на Ўсясьветную канфэрэнцыю UNESCO, намесьнікі старшыні Алег Агееў і Барыс Гарэцкі — адпаведна ў Стакгольм і Брусэль, дзе будзе ўручацца прэмія Difference Day Honorary Title.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мы не далі кінуць грамадзтва ў пастку прапаганды». Прадстаўнік БАЖ Барыс Гарэцкі — пра страты і дасягненьні беларускай журналістыкі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларуская асацыяцыя журналістаў атрымала прэмію «Свабода прэсы 2022» ад швэдзкіх «Рэпарцёраў бязь межаў»