У новым рэйтынгу свабоды прэсы Беларусь заняла 153-е месца сярод 180 пазыцый.
Індэкс складае міжнародная арганізацыя «Рэпартэры бязь межаў». Беларусь у ім за год паднялася на пяць радкоў і стала 153-й, адкрываючы сьпіс краін з крытычным паказчыкам, дзе любая незалежная прэса фактычна забароненая. На пазыцыю вышэй, замыкаючы сьпіс краін, дзе інфармацыя несвабодная, але пагрозы незалежным журналістам крыху меншыя, ідзе Таджыкістан.
Адразу за Беларусьсю ў рэйтынгу месьцяцца Азэрбайджан, Расея і Афганістан.
Самыя свабодныя для прэсы дзяржавы — Нарвэгія, Данія, Швэцыя, Эстонія і Фінляндыя. Суседзі Беларусі: Літва 9-я, Латвія — 22-я, Польшча 66-я, Украіна 106-я.
Тры заключныя пазыцыі, з самым жорсткім стаўленьне дзяржавы да прэсы, ідуць Іран, Эрытрэя і Паўночная Карэя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мы не далі кінуць грамадзтва ў пастку прапаганды». Прадстаўнік БАЖ Барыс Гарэцкі — пра страты і дасягненьні беларускай журналістыкі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хто такая Кацярына Андрэева, якую абвінавачваюць у здрадзе дзяржаве ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: З параненай сілавікамі журналісткі «Нашай Нівы» хочуць спагнаць грошы за бальнічны