«Ярка, песенна, радасна». 1 траўня ў фатаздымках дзяржаўных раёнак. ФОТА
«Ярка, песенна, радасна — па-першамайску, прайшла канцэртная праграма аматарскіх калектываў мастацкай творчасці ўстаноў культуры і адукацыі г. Ляхавічы», — піша раённая газэта «Ляхавіцкі весьнік».
Вось такім чынам, проста і цікава аб сваіх прадпрыемствах расказвалі ў Наваполацку прадстаўнікі заводаў «Нафтан» і «Палімір».
«Тон мерапрыемству задавала атмасфэра, якая пануе ў фае Цэнтра культуры». Так напісала пра сьвяткаваньні ў Карэлічах мясцовая газэта «Полымя».
«Вырабы дэкаратыўна-прыкладной творчасьці прыцягвалі ўвагу гасьцей». Гэта, відаць, вось пра гэтыя кнігі.
У Зэльве ўшаноўвалі перадавікоў. «Падарункам стаў канцэрт Гродзенскага музычнага тэатру "Рада". Беларуская і казацкая тэмы ў іх выкананьні спадабаліся зэльвенцам. Гучныя аплядысмэнты лепшае таму пацьвярджэньне».
У Камянцы прайшла цырымонія ўручэньня пасьведчаньняў аб занясеньні на раённую Дошку гонару Камянецкага раёну. Адбыўся і канцэрт, які выгладаў так.
Побач прайшоў «гарадок прафэсій». Прадстаўнікі дзяржаўных арганізацый знаёмілі гараджан «са спэцыфікай сваёй працы».
Адзначэньне перадавікоў старшынём райвыканкаму проста на фэрме ў Кіраўскім раёне.
«Прывітаньне, Першамай!» на летняй эстрадзе ў парку ў гарадзскім пасёлку Воранава.
«У гэтым годзе нашым арганізацыям і прадпрыемствам прыйшлося працаваць у больш жорсткіх умовах, чым раней.[…] Але мы спраўляемся з гэтымі цяжкасьцямі», — зазначыў старшыня Баранавіцкага райвыканкаму Сяргей Карпенка на сьвяце ў аграгарадку Мірны. На фота — уручэньне падзячных лістоў дырэктару баранавіцкага РАЙПО, кіраўніку міліцыі грамадзкай бясьпекі Баранавічаў, кіраўніку спраў Гарадзішчанскага райвыканкаму, галоўнаму бухгальтару фінансавага аддзелу выканкаму і загадчыку Лаўрынавіцкага сельскага Дома культуры.
У Лідзе асноўныя сьвяткаваньні праходзілі ў гарадзскім парку культуры і адпачынку. Гараджан сустракаў вось такі атракцыён, за перамогу ў якім можна было выйграць бутэльку шампанскага.
У Жлобіне праходзіла раённая прафіляктычная акцыя «За бясьпеку — разам!». Тэматычныя пляцоўкі зрабілі аддзел дэпартаменту аховы Міністэрства ўнутраных спраў, «Жлобінгаз», раённы аддзел па надзвычайных сытуацыях, БРСМ і г. д.
«Сьвята працы ў Чэрыкаве» адбывалася каля Дошкі гонару.
Вось такія стравы прапаноўвалі дзяржынцам.
На гарадзской плошчы ў Чавусах праходзіў сельскагаспадарчы кірмаш. «У гэты сьвяточны выходны дзень у людзей зьявілася магчымасьць закупіцца некаторымі важнымі таварамі».
У Шклоў прыехаў аўтапрабег «Дарогамі памяці і славы». Удзельнікаў частавалі вось такой цікавай стравай — парэзанымі агуркамі з соўсам.
У Клімавічах абнаўлялі Дошку гонару, а ў раённым цэнтры культуры прайшоў канцэрт.
«Адзіныя ў імкненьні да згоды, стабільнасьці і развіцьця роднай Беларусі!» — лічыць «Маладзечанская газета».
Стэнд зэльвенскага ЖКГ на сьвяце ў Зэльве.
Газэта «Прыпяцкая праўда» выклала матэрыял з адзначэньнем «найлепшых працаўнікоў камунальнай галіны».
«Дзятлава адзначае Сьвята працы». Толькі такімі словамі апісала падзею ў сваім горадзе мясцовая раёнка «Перамога. Дятлово online».
«Няхай праца кожнага з вас будзе запатрабавана і ацэнена па заслугах, прыносіць радасьць і дабрабыт», — пажадаў старшыня Крупскага райвыканкаму прадстаўнікам кіраўніцтва раёну і работнікам дзяржаўных прадпрыемстваў.