1 траўня сайты некалькіх дзяржаўных огранаў Малдовы зазналі DDoS-атакі з-за мяжы, паведамляе Служба інфармацыі і бясьпекі краіны.
Паводле інфармацыі службы, DDoS-атакі вяліся з-за мяжы, іх прыпісваюць расейскай хакерскай групоўцы Killnet, якая дзейнічае паводле прынцыпу хактывізму і спэцыялізуецца на правядзеньні DDoS-атак на краіны, якія, на іх думку, падтрымліваюць Украіну. Як адзначаецца ў паведамленьні, раней групоўка правяла аналягічныя атакі на іншыя вэб-старонкі некаторых органаў улады Эўразьвязу і на вэб-інфраструктуру NATO, а днямі былі атакаваныя сайты дзяржаўных арганізацый у Румыніі.
Паводле ведамства, цяпер адказныя органы ўлады прымаюць неабходныя меры для адбіцьця атак на дзяржаўную інфраструктуру і мінімізацыі іх наступстваў.
1 траўня ў Галоўным упраўленьні выведкі Мінабароны Ўкраіны заявілі, што паводле зьвестак ведамства, Расея рыхтуе правакацыі на травеньскія сьвяты ў сэпаратысцкім рэгіёне Малдовы Прыднястроўі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: NATO: Расея можа ўчыніць правакацыі на тэрыторыі Малдовы пад чужым сьцягам ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Прыднястроўі зноў заявілі пра страляніну і бесьпілётнікі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У самаабвешчаным Прыднястроўі падарвалі дзьве антэны, якія перадавалі расейскае радыё