Параненыя ў выніку абвалу вайсковага палявога шпіталя застаюцца на месцах, паведаміў у Telegram полк «Азоў», адно з падразьдзяленьняў, якія абараняюць Марыюпаль ад расейскіх акупантаў.
«Паводле стану на цяпер, абодва бакі захоўваюць рэжым цішыні. Ад 6-й гадзіны раніцы мы чакалі прыезду эвакуацыйнай калёны, якая прыехала толькі ў 18:25. Паводле стану на 19:40 мы перадалі ў дамоўленае месца 20 цывільных, якіх удалося вызваліць з-пад завалаў. Гэта жанчыны і дзеці. І мы спадзяемся, што гэтыя людзі паедуць у дамоўленым кірунку, а менавіта ў Запарожжа, на падкантрольную Ўкраіне тэрыторыю», — заявіў у відэароліку намесьнік камандзіра палка «Азоў» Сьвятаслаў Паламар.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 40 дзён без дастаўкі вады, харчоў, лекаў і электрычнасьці. Ці магчыма разблякаваць аточаны Марыюпаль, дзе ідуць баіПаводле яго, цяпер байцы палка з-пад завалаў тросамі выцягваюць цывільных.
«Гэта жанчыны, старыя і дзеці. І мы спадзяемся, што гэты працэс будзе працягнуты, і нам удасца эвакуаваць усіх мірных цывільных», — сказаў Паламар.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як выглядае Марыюпаль. Відэа ReutersРаней сёньня дарадца мэра Марыюпалю Пятро Андрушчанка паведаміў, што зьявілася надзея на эвакуацыю марыюпальцаў
Іншых крыніц інфармацыі аб сытуацыі з эвакуацыяй на «Азоўсталі» пакуль няма.
Цяпер працягваюцца спробы вывезьці цывільных з «Азоўсталі», а таксама параненых украінскіх вайскоўцаў, якія там знаходзяцца.