«Ракетны ўдар быў нанесены з тэрыторыі часова акупаванага Крыму берагавым ракетным комплексам „Бастыён“. Узьлётна-пасадачная паласа разбураная. Дзякуй Богу, людзі не пацярпелі», — сказаў Марчанка.
Ён дадаў, што ў рэгіёне праводзяцца супрацьдывэрсійныя мерапрыемствы дзеля забесьпячэнні бясьпекі грамадзян у сувязі з магчымымі правакацыямі ў Адэсе да 2 траўня.
У Адэсе будзе дзейнічаць «доўгая» камэнданцкая гадзіна — з 22:00 1 траўня да 05:00 3 траўня. Таксама ў гэтым часе ня будуць курсаваць прыгарадныя і міжгароднія цягнікі, якія ідуць у горад і з гораду.
Будзе забаронена знаходзіцца на вуліцах і ў іншых грамадзкіх месцах без спэцыяльна выдадзеных пропускаў і пасьведчаньняў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мой сьвет зьнішчыла расейская ракета». Адэсіт расказаў, як страціў ад абстрэлу трохмесячную дачку, жонку і яе маці2 траўня 2014 года ў выніку супрацьстаяньня ўкраінскіх і прарасейскіх актывістаў на Грэцкай вуліцы і Грэцкай плошчы ў Адэсе загінулі шэсьць чалавек. Яшчэ 42 загінулі ў выніку пажару ў Доме прафсаюзаў на Куліковым полі.