«Гэтыя намаганьні заснаваныя на першапачатковай артылерыйскай падрыхтоўцы, якую ўкраінскія сілы ўжо прайшлі ў іншых месцах, і ўключаюць навучаньне радыёлякацыйным сыстэмам і бронетэхнікі, пра якія нядаўна было абвешчана ў рамках пакетаў дапамогі», — сказаў Кэрбі.
У прыватнасьці, навучаньне праводзіць Нацыянальная гвардыя Флорыды, якая ўваходзіла ў склад Аб’яднанай шматнацыянальнай вучэбнай групы на захадзе Ўкраіны і была вымушана пакінуць краіну з прычыны росту пагрозы расейскага ўварваньня ў лютым.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Амэрыканскі лэнд-ліз для Ўкраіны: што гэта такое і ці дапаможа перамагчы РасеюЗлучаныя Штаты не адзіная краіна, якая рыхтуе ўкраінскіх вайскоўцаў. 28 красавіка міністар абароны Канады Аніта Ананд абвясьціла, што канадзкія вайскоўцы навучаюць украінцаў працаваць з гаўбіцамі М-777 у Эўропе.
Міністар абароны Ўкраіны Аляксей Рэзьнікаў паведаміў, што ўкраінскія вайскоўцы ўжо некаторы час асвойваюць заходнюю зброю.
- Раней Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША падтрымала законапраект аб лэнд-лізе. 7 красавіка Сэнат ЗША аднагалосна ўхваліў законапраект, які дазваляе прэзыдэнту Джо Байдэну выкарыстоўваць праграму для спрашчэньня адпраўкі ваеннай дапамогі ва Ўкраіну і Ўсходнюю Эўропу. Апошні раз праграма дзейнічала падчас Другой сусьветнай вайны, калі амэрыканская ваенная дапамога ішла праціўнікам нацысцкай Нямеччыны, у першую чаргу Вялікабрытаніі і Савецкаму Саюзу.