Паліцыя Кіеўскай вобласьці паведаміла, што выявіла новае пахаваньне паблізу Бучы — у лесе каля вёскі Міроцкае. У брацкай магіле былі целы трох мужчын са зьвязанымі рукамі і павязкамі на вачах.
Як адзначыў начальнік абласной паліцыі Андрэй Нябытаў, на целах загінулых знойдзены сьляды катаваньняў. Яны былі забітыя стрэламі ў вуха. Іх асобы высьвятляюцца. Мяркуючы з часу пахаваньня і шэрагу іншых абставінаў, мужчыны былі забітыя расейскімі вайскоўцамі ў пэрыяд, калі тыя знаходзіліся пад Кіевам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «На сьвеце няма такога моргу, каб зьмясьціць усіх забітых тут». Беларуска цудам вырвалася з Бучы, але вярнулася, каб дапамагацьГэта адно са шматлікіх пахаваньняў, знойдзеных у Кіеўскай вобласьці пасьля таго, як яе пакінулі расейскія войскі. Расея адмаўляе дачыненьне сваіх вайскоўцаў да зьверстваў у Бучы, Барадзянцы і іншых гарадах пад Кіевам, называючы паведамленьні аб іх «фэйкамі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кожны трэці пацярпелы ў Кіеўскай вобласьці — з Бучы: у горадзе знайшлі целы 412 загінулыхУсяго, паводле дадзеных украінскіх уладаў, на тэрыторыі Кіеўскай вобласьці знойдзена больш за 1200 цел мірных жыхароў, якія загінулі за час расейскай акупацыі.