Дзень у гісторыі
1710 — напярэдадні адыходу з Полацку салдаты расейскага цара Пятра I узарвалі раней зачынены і ператвораны на парахавы склад Сафійскі сабор
1832 — расейскі імпэратар Мікалай I сваім рэскрыптам закрыў Віленскі ўнівэрсытэт
1840 — У Вялікай Брытаніі зьявіліся першыя ў сьвеце паштовыя маркі (з профілем каралевы Вікторыі).
1966 — адбыўся апошні выступ The Beatles
1969 — заснаваньне Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Францішка Скарыны
2004 — Да Эўрапейскага Зьвязу далучылася 10 дзяржаваў: Вугоршчына, Кіпр, Латвія, Літва, Мальта, Польшча, Славаччына, Славенія, Чэхія і Эстонія.
У гэты дзень нарадзіліся
1555 — Соф’я Слуцкая, рэлігійная дзяячка Вялікага Княства Літоўскага, асьветніца, беларуская праваслаўная сьвятая
1879 — Янка Серада, беларускі грамадзкі і палітычны дзеяч, пэдагог, публіцыст. Першы Старшыня Рады БНР.
1894 — Іван Ермачэнка, беларускі палітычны дзеяч. У 1925 г. разам са старшынём Рады БНР Пётрам Крачэўскім, Васілём Захаркам, Тамашом Грыбам не прызнаў рашэньняў Бэрлінскай Другой Усебеларускай канфэрэнцыі, дзе аб’явілі пра роспуск Ураду БНР.
1922 — Алесь Салавей, паэт.
1930 — Алесь Петрашкевіч, пісьменьнік, гісторык.
193я — Алег Лойка, паэт, пісьменьнік, літаратуразнавец.
1980 — Юрась Юркевіч, грамадзкі дзеяч беларускай дыяспары, дасьледчык гісторыі Беларусі
1981 — Аляксандар Глеб, беларускі футбаліст
У памяці
1904 — Антанін Леапольд Дворжак, чэскі кампазытар
1986 — Сьцяпан Александровіч, беларускі пісьменьнік, літаратуразнавец, крытык і краязнавец.